![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Оскар Рэнэ Кардоса | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 мая 1983[1][2][…] (41 год) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 87 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 9 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
О́скар Рэнэ́ Кардо́са Мары́н (ісп.: Óscar René Cardozo Marín; нар. 20 мая 1983, Хуан-Эўлохіа-Эстыгарыбія, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, нападнік клуба «Лібертад» і нацыянальнай зборнай Парагвая. Двойчы абіраўся як найлепшы футбаліст года ў Парагваі (2006 і 2009).
Да 2006 года Оскар гуляў у розных парагвайскіх клубах. У другой палове 2006 года ён перайшоў у аргенцінскі «Ньюэлс Олд Бойз» за 1,2 млн долараў ЗША. За першы сезон Оскар згуляў 16 матчаў і забіў 11 мячоў. Дзякуючы сваёй добрай гульні Кардоса атрымаў прыз Футбаліста года ў Парагваі.
20 чэрвеня 2007 года Оскар перайшоў у «Бенфіку» за 9,1 млн еўра за 80% правоў на іграка. Кар’ера ў Партугаліі ў Кардоса пачалася вельмі добра, ён пачаў рэгулярна выходзіць у асноўным складзе і стаў лепшым бамбардзірам клуба з 16 мячамі ў розных спаборніцтвах. У сезоне 2009/10 забіў у чэмпіянаце Партугаліі 26 мячоў у 29 матчах і стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, што дапамагло «Бенфіцы» атрымаць перамогу ў партугальскім чэмпіянаце ўпершыню з 2005 года. Яшчэ 10 мячоў Кардоса забіў за сезон у Лізе Еўропы, падзяліўшы з Клаўдзіа Пісара тытул найлепшага бамбардзіра турніру.
4 жніўня 2014 года «Бенфіка» абвясціла пра пераход іграка ў турэцкі «Трабзанспор» за 5 млн еўра. Акрамя таго, выплаты могуць быць павялічаны яшчэ на 1,6 млн еўра ў залежнасці ад вынікаў гульні футбаліста[3]. 31 жніўня 2016 года перайшоў у грэчаскі «Алімпіякос», з якім стаў чэмпіёнам краіны.
У чэрвені 2017 года вярнуўся ў Парагвай, стаўшы іграком клуба «Лібертад»[4].
Свой першы матч за зборную Парагвая Кардоса правёў 7 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Аўстраліі. 5 сакавіка 2007 года ў матчы супраць зборнай Мексікі забіў свой першы гол на міжнароднай арэне.
«Бенфіка»:
«Алімпіякос»: