Отакар Яраш | |
---|---|
чэшск.: Otakar Jaroš | |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1943[3][1][…] (30 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Чэхаславакія |
Род войскаў | Чэхаславацкая армія ў выгнанні[d][5][6] |
Гады службы | 1934—1943 |
Званне | надпаручнік |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Отакар Я́раш (чэшск.: Otakar Jaroš; 19 ліпеня (1 жніўня) 1912 — 8 сакавіка 1943) — чэхаславацкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Отакар Яраш нарадзіўся ў горадзе Лоўні (зараз ва Усцецкім краі Чэхіі). Вучыўся ў электратэхнічным тэхнікуме ў Празе. У 1938 годзе скончыў вышэйшае ваеннае вучылішча ў горадзе Граніцэ (Паўночная Маравія). Пасля акупацыі чэшскіх зямель нямецкімі войскамі эміграваў у 1939 г. у Польшчу, затым у СССР. З 1942 года камандзір роты сфарміраванага ў горадзе Бузулук (Арэнбургская вобласць) 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна. Са студзеня 1943 г. на Варонежскім фронце.
1-я рота 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна ў складзе 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі вызначылася ў баях у ваколіцах сяла Сакалова (Харкаўская вобласць Украіны) 8 сакавіка 1943 г. Отакар Яраш загінуў у гэтым баі. Пахаваны на брацкіх могілках у сяле Сакалова.
Отакару Ярашу пасмяротна прысвоена воінскае званне капітан. Указам Прэзідыума ВС СССР ад 17 красавіка 1943 г. капітану Отакару Ярашу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[7].