Отніэл Чарлз Марш | |
---|---|
англ.: Othniel Charles Marsh | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1831[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1899[1][2] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Mary Gaines-Marsh (Peabody)[d][7] |
Род дзейнасці | палеантолаг, заолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біялогія і палеанталогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Бігсбі[d] (1877) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Отніэл Чарлз Марш (англ.: Othniel Charles Marsh; 1831—1899) — амерыканскі палеантолаг, прафесар палеанталогіі хрыбетных Ельскага ўніверсітэта (1866).
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1874), у 1883—1895 гадах прэзідэнт Акадэміі[8].
Отніэл Чарлз Марш нарадзіўся 29 кастрычніка 1831 года ў Локпарце , штат Нью-Ёрк. У 1860 годзе скончыў Ельскі каледж, затым вывучаў геалогію і мінералогію ў Шефільдскай школе навук, пасля чаго вывучаў палеанталогію і анатомію ў Берліне, Гейдэльбергу і Брэслаў. У 1866 годзе вярнуўся ў Злучаныя Штаты і быў прызначаны прафесарам палеанталогіі хрыбетных Ельскага ўніверсітэта. Ён пераканаў свайго дзядзьку, Джорджа Пібадзі, стварыць пры гэтым універсітэце Музей натуральнай гісторыі Пібадзі.
У 1868 годзе пачаў раскопкі ў Скалістых гарах. Усяго ён апісаў больш за 400 відаў выкапневых жывёл, у тым ліку 86 відаў дыназаўраў, уключаючы брантазаўра і апатазаўра (цяпер аднесеных да аднаго роду), трыцэратапса і таразаўра (выдзеленых ім у сямейства цэратапсід), дыпладока, стэгазаўра, алазаўра, надазаўра і інш., а таксама птэразаўраў, ранніх коней, першых птушак (гесперорніс, іхтыорніс) і г. д. Яго імем названы род птушкатазавых дыназаўраў — атніелія.
На ніве пошукаў закамянеласцяў, праславіўся таксама сваёй непрымірымай варожасцю і суперніцтвам з Эдвардам Копам («касцяныя войны»), якая пачалася з таго, што ён паказаў на памылку Копа (пры рэканструкцыі знойдзенага ім плезіязаўра які прыняў хвост жывёлы за шыю).
У 1877 годзе Геалагічнае таварыства Лондана прысудзіла навукоўцу ганаровую ўзнагароду — медаль Бігсбі.
Вучоны памёр 18 сакавіка 1899 года.