Охцінская араганітавая пячора

Герб Охцінскай араганітавай пячоры.

Охцінская араганітавая пячора (славацк.: Ochtinská aragonitová jaskyňa) — унікальная араганітная пячора ў паўднёвай Славакіі каля горада Рожнава. Агульная даўжыня пячоры складае 300 м, тэмпература паветра вагаецца ад +7,2° да +7,8 º C. Пакуль па ўсяму свету былі выяўленыя толькі тры такія араганітных пячоры.

Охцінская араганітавая пячора была выпадкова выяўленая Янам Быстрыцкім у 1954 годзе і адкрытая для публічных наведванняў у 1972 годзе. У шэрагу з іншымі пячорамі Славацкага Карста была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны у якасці часткі пячораў Агтэлецкага і Славацкага карстаў.