| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Оцу (яп.: 大津市 О:цу-сі) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Сіга.
Плошча горада складае 464,10 км²,[1] насельніцтва — 335 407 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 722,7 чал./км². Горад прылягае непасрэдна да Кіёта і звязаны з Кіёта адзінай сістэмай метро.
Статус горада Оцу атрымаў 1 кастрычніка 1898.
Горад знаходзіцца на паўднёвым беразе самага вялікага возера Японіі — возера Біва, вакол якога размешчана прэфектура Сіга.
Горад знакаміты храмам Міі-дэра будыйскай школы Тэндай.
У горадзе Сакамато ў складзе Оцу знаходзіцца знакамітая сінтаісцкая кумірня Хіёсі-тайся.
Над горадам размешчана гара Хіэй з храмам Энраку-дзі будыйскай школы Тэндай.