Горад
Паала, Рахал Гдыд
Paola, Raħal Ġdid
| ||||||||||||||||||||||
Паала[2] (мальт.: Paola, таксама Pawla і Paula), таксама Рахал Гдыд (мальт.: Raħal Ġdid — «Новы горад») — горад на Мальце. Уваходзіць у склад акругі Унутраная Гавань Паўднёва-Усходняга рэгіёна. Размешчаны на паўднёва-ўсходняй частцы вострава Мальта, на поўдзень ад Ла-Валеты, каля горада Таршын.
Заснаваны ў 1626 годзе рыцарамі Мальтыйскага ордэна і названы ў гонар вялікага магістра ордэна Антуана дэ Поля . Аж да канца XIX стагоддзя Паала ўяўляў сабой малаважнае паселішча, але затым разросся, стаўшы месцам пражывання для шматлікіх рабочых марскіх верфяў, пабудаваных недалёка ад яго.
Вельмі папулярны на Мальце мясцовы футбольны клуб Хіберніянс Паала, адзін з вядучых у краіне. «Хіберніянс Паала» з’яўляюцца 15-разовым чэмпіёнамі Мальты. Пабудаваны тут клубны стадыён «Хіберніянс футбол граўнд» з’яўляецца другім па велічыні на Мальце і ўмяшчае да 8 тысяч чалавек.