Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Павел Аляксандравіч Няхайчык | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 ліпеня 1988[1][2] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Няхайчык (нар. 15 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2020).
Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2005 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ. З 2008 года стаў іграком асноўнага складу барысаўскага клуба.
У жніўні 2011 года разам з Ігарам Шытавым перайшоў у маскоўскае «Дынама», але за паўтары гады не здолеў замацавацца ў асноўным складзе маскоўскага клуба. У выніку, у студзені 2013 года скасаваў кантракт з дынамаўцамі і вярнуўся ў БАТЭ[3].
У сезоне 2013 спачатку быў трывалым іграком асновы. Выступаў пераважна як флангавы паўабаронца, але часам выкарыстоўваўся як цэнтральны нападнік. У другой палове 2013 года страціў месца ў стартавым складзе і стаў толькі з’яўляцца на замену.
У лютым 2014 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Том»[4], падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. Застаўся ў клубе і пасля яго вылету з Прэм’ер-лігі ўлетку 2014 года. У Першынстве ФНЛ у сезоне 2015/16 стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка, у выніку забіў 7 галоў у сезоне і дапамог камандзе вярнуцца ў вышэйшы дывізіён.
16 чэрвеня 2016 года падпісаў кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі — клубам «Арэнбург»[5]. Пачынаў сезон 2016/17 у якасці іграка асновы. 16 кастрычніка 2016 года адзначыўся хет-трыкам у браму свайго былога клуба «Тамі». Пачатак 2017 года прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў радзей з’яўляцца на полі. Па выніках сезона «Арэнбург» страціў месца ў Прэм'ер-лізе, пасля чаго ў чэрвені 2017 года Няхайчык пакінуў клуб у якасці свабоднага агента[6].
У ліпені 2017 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[7]. У складзе каманды замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы. У ліпені 2018 года стаў капітанам каманды. У студзені 2019 года з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Паўла ў мінскае «Дынама», аднак у выніку паўабаронца падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам[8]. У сезоне 2019 у якасці капітана прывёў брэсцкі клуб да чэмпіёнства, сам з 12 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.
У студзені 2020 года падпісаў кантракт з БАТЭ[9]. Стаў адным з асноўных ігракоў барысаўчан, у сезоне 2021 у сувязі з траўмай Станіслава Драгуна нярэдка выконваў функцыі капітана каманды. У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[10].
У складзе моладзевай зборнай Беларусі прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.
У 2011—2020 гадах — ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].