Павел Мікалаевіч Ацьман

Гандбол
Павел Ацьман
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 мая 1987(1987-05-25) (37 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 190 см
Вага 94 кг
Пазіцыя левы паўсярэдні
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія ЦСКА
Нумар 19
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2010 Каустык[d]
2010—2013 Дынама Мінск
2013—2015 Металург Скоп’е[d]
2015 Эль-Джаіш[d]
2015—2017 БГК імя Мяшкова
2017—2019 Гановер-Бургдорф[d]
2019—2020 Вардар Скоп’е[d]
Нацыянальная зборная[* 2]
2008— Расія Расія 121 (236)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 ліпеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 снежня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Ацьман (руск.: Павел Николаевич Атьман; нар. 25 мая 1987, Валгаград, СССР) — расійскі гандбаліст. Левы паўсярэдні маскоўскага ЦСКА. Чэмпіён Беларусі 2016, уладальнік Кубка Беларусі 2016[1].

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за «Каустык» (Расія), у 2010—2013 гадах за «Дынама» (Мінск), у 2013—2014 гадах за «Металург» (Македонія), у 2015 годзе за «Эль-Джаіш» (Катар). З ліпеня 2015 года быў іграком беларускага БГК імя Мяшкова[1].

У лістападзе 2016 года стала вядома аб тым, што ўлетку 2017 года Ацьман стане іграком нямецкага клуба «Гановер-Бургдорф»[2]. У чэрвені 2017 года пакінуў БГК. Усяго правёў за клуб 61 матч у розных турнірах, у якіх забросіў 214 мячоў[3].

У 2019 годзе перайшоў у паўночнамакедонскі «Вардар», а ў лютым 2020 года далучыўся да маскоўскага ЦСКА.

Зноскі

  1. а б Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Архівавана 22 сакавіка 2016.
  2. Атьман перейдет из БГК в «Ганновер» (руск.). by.tribuna.com (12 лістапада 2016). Праверана 29 ліпеня 2017.
  3. Атьман, Криштопанс, Бабичев, Остроушко и Джамали покинули БГК имени Мешкова (руск.). by.tribuna.com (5 чэрвеня 2017). Праверана 29 ліпеня 2017.