Падолле | |
---|---|
Герб | |
![]() | |
![]() | |
Краіна | |
![]() | |
![]() |
Падолле (укр.: Поділля) — гістарычна-геаграфічны рэгіён Украіны ў басейне Паўднёвага Буга і Днястра. Ахоплівае тэрыторыю сучасных Вінніцкай, Хмяльніцкай і невялікія часткі Цярнопальскай, Чаркаскай, Кіраваградскай і Адэскай абласцей.
У «Спісе местаў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) тэрыторыя Падолля паказана вельмі расцягнутай, на ўсходзе яна даходзіць да Дняпра. У Вялікім Княстве Літоўскім існавалі ўяўленні, што Падолле на поўдні даходзіла да Чорнага мора.
У сярэдзіне XVI ст. з усходняга Падолля ўтварылася Брацлаўскае ваяводства. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) заходняя частка Падолля апынулася ў складзе Аўстрыі, па другім падзеле (1793) — усходняе Падолле далучыла да сябе Расійская імперыя.[1]
У міжваенны час у Падолле размяшчалася брыгада Корпуса аховы памежжа «Падолле».