Славутасць | |
Палац Браньяр | |
---|---|
48°52′09″ пн. ш. 2°20′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Аляксандр-Тэадор Браньяр[d] і Элуа Лабар[d] |
Дата заснавання | лістапад 1825 |
Сайт | palaisbrongniart.com (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Браньяр (фр.: Palais Brongniart), раней насіў назву Біржавога палаца, — акружаны перыстылем у карынфскімі стылі будынак пабудовы 1807—1825 гадоў, дзе знаходзілася Парыжская фондавая біржа.
Размешчаны ў квартале Віўен 2-й акругі Парыжа. Названы у гонар архітэктара Аляксандра Тэадора Браньяра (Alexandre Théodore Brongniart), які пачаў будаўніцтва палаца у 1807 на месцы былога кляштара (couvent des Filles de Saint Thomas), але не скончыў — Браньяр памёр 6 чэрвеня 1813 года. Далей будаўніцтвам займаўся Элуа Лабар (Éloi Labarre), які завяршыў палац у лістападзе 1825 г. Столь палаца распісана мастаком Аляксандрам Абель-дэ-Піяжолем. Фірма, якая валодае фондавай біржай, «Euronext» цалкам камп'ютэрызавала працу біржы і выкарыстоўвае вызваленыя залы палаца для правядзення канферэнцый, семінараў і дзелавых сустрэч.