Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) — род кветкавых раслін Архідныя (Orchidaceae).
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 60 см. Клубні сціснутыя, пальчатараздзельныя (адсюль назва). Сцёблы прамыя, шчыльныя. Лісце чаргаванае, падоўжана-яйцападобнае, зялёнае або з цёмнымі буравата-чырвонымі плямамі. Кветкі няправільныя, жоўтыя, пурпуровыя, ружовыя, фіялетава-чырвоныя ў коласападобных суквеццях. Плод — каробачка.
Род налічвае больш за 150 (115[3], па іншых звестках каля 30) відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў. Найбольш вядомыя: пальчатакарэннік майскі (Dactylorhiza majalis), пальчатакарэннік мяса-чырвоны (Dactylorhiza incarnata), пальчатакарэннік плямісты (Dactylorhiza maculata), пальчатакарэннік Фукса (Dactylorhiza fuchsii), пальчатакарэннік балтыйскі (Dactylorhiza longifolia). Трапляюцца ў вільготных лясах, на лугах, балотах, па берагах вадаёмаў.
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі