Палявічка валасістая

Палявічка валасістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eragrostis pilosa (L.) P.Beauv., 1812


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40755
NCBI  208273
EOL  1114380
IPNI  1180620-2
TPL  kew-412999

Палявічка валасістая[3] (Eragrostis pilosa) — від аднагадовых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Антрапахорны від.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Сцябло узыходзячае. Лісце сядзячае, тонкае, падоўжанае, цэльнакрайняе з паралельным жылкаваннем, завостранае. Суквецце — мяцёлка, якая складаецца са шматлікіх складаных каласкоў. Каласкі шматкветкавыя, ланцэтныя або даўгавата-лінейныя, сціснутыя з бакоў. Каласковыя лускі кіляватыя, карацей кветкавых. Ніжняя кветкавая луска без асцюка. Язычок з валасінак. Ніжнія галіны мяцёлкі сабраны на галоўнай восі пучкамі па 3—7. Ніжнія галіны мяцёлкі маюць доўгія валасінкі.

Насенне дробнае, да 0,3 мм у дыяметры.

Сустракаюцца ў гарадах, вёсках, на зрубах лясоў пасля суцэльных высечак у лясных культурах малодшага ўзросту, лясных гадавальніках, абочынах аўтамабільных дарог, па чыгуначных шляхах на пясках і скалах, на палях і пустазельных месцах.

Даволі часта ў стэпе, радзей у лесастэпе і ў Закарпацці.

Гэтая трава можа быць заражаная паразітычнай раслінай  (руск.) Striga hermonthica[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 50. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Watling, J. R. and M. C. Press. (1998). How does the C4 grass Eragrostis pilosa respond to elevated carbon dioxide and infection with the parasitic angiosperm Striga hermonthica? New Phytologist 140(4) 667-75.