Паліна Дзянісаўна Асіпенка | |
---|---|
укр.: Поліна Денисівна Осипенко | |
Дата нараджэння | 25 верасня (8 кастрычніка) 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1939[1] (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Муж | Аляксандр Сцяпанавіч Асіпенка[d] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | лейтэнант, старшы лейтэнант, капітан і маёр |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паліна Дзянісаўна Асіпенка (25.9(8.10).1907, сяло Наваспасаўка, цяпер сяло Асіпенка, Бярдзянскі раён, Запарожская вобласць, Украіна — 11 мая 1939) — савецкая ваенная лётчыца, маёр (1939), Герой Савецкага Саюза (02.11.1938). Член КПСС з 1932.
Скончыла Качынскую авіяцыйную школу (1932), служыла ў вынішчальнай авіяцыі малодшым лётчыкам і камандзірам звяна. Устанавіла 5 міжнародных жаночых рэкордаў. Найбольш вядомыя беспасадкавы пералёты, зробленыя Асіпенка ў 1938 па маршрутах: Севастопаль — Еўпаторыя — Ачакаў — Севастопаль; Севастопаль — Архангельск (на гідрасамалёце было пройдзена 2416 км за 10 гадзін); Масква — раён Камсамольска-на-Амуры (24-25 верасня разам з В. С. Грызадубавай і М. М. Расковай за 26 гадз. 29 хв. была пройдзена адлегласць у 6450 км). Асіпенка загінула пры выкананні службовых абавязкаў. Пахавана на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны. Узнагароджана 2 ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.