![]() | |
Нарадзілася |
21 сакавіка 1992[1] (32 гады) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Мінск, Беларусь |
Рост | 181 см |
Прафесійная кар’ера | 2007 — цяпер |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двуручны |
Прызавыя грошы | 55 747 |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 91-87 |
Найвышэйшы рэйтынг | 287 (23 ліпеня 2012) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 85-73 |
Тытулы | 1 WTA, 6 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 136 (22 кастрычніка 2012) |
![]() | |
Апошняе абнаўленне: 27 ліпеня 2017 года |
Палі́на Сярге́еўна Пе́хава (нар. 21 сакавіка 1992; Мінск, Беларусь[2]) — беларуская тэнісістка, бронзавы прызёр Летняй Універсіяды 2013 года ў спаборніцтвах жаночага парнага разраду. Фіналістка парнага турніру Orange Bowl-2009[3].
Паліна пачала займацца тэнісам з 5 гадоў. Улюбёнае пакрыццё — хард. Пераможца 7 чэмпіянатаў Беларусі. Разрад — майстар спорту міжнароднага класу.
Пехава выйграла адзін тытул у сваёй кар’еры ў серыі WTA. Гэта адбылося ў Ташкенце ў 2012 годзе, дзе разам з полькай Паулай Каня перамагла пару Ганна Чакветадзэ—Весна Доланц з лікам 2:6.
Беларуска выйграла шэсць тытулаў у парным разрадзе ITF. 23 ліпеня 2012 года яна дасягнула 287 месца ў адзіночным рэйтынгу — найбольшае дасягненне. У парным рэйтынгу яна дабілася найлепшай пазіцыі 22 кастрычніка 2012 года — 136-ае месца.
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2018 | 1315 | |
2017 | 990 | |
2016 | ||
2015 | 1 217 | |
2014 | 849 | 698 |
2013 | 514 | 236 |
2012 | 308 | 146 |
2011 | 389 | 222 |
2010 | 485 | 512 |
![]() |
Паліна Пехава на Вікісховішчы |
---|