Пладовыя целы, якіх можа быць ад ста і болей, аднагадовыя, складаюцца з шматлікіх галінастых ножак, якія нясуць маленькія шапкі. Белыя ножкі злучаюцца ля асновы ў агульны клубнепадобных пянёк. Пладовае цела дасягае ў дыяметры 50 см. Асобныя шапачкі дыяметрам 1-4 см, круглявай формы, размешчаны накшталт чарапіцы. Трубачкі вуглаватыя, белага або светла-жоўтага колеру, дыяметрам 1-3 мм. Мякаць шчыльная, белага або крэмавага колеру. Споравы парашок белы[1]. Споры цыліндрычныя або верацёнападобныя, памерам 7-10 на 3-4 мкм.
Пашырэнне: Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка. Расце ў лісцевых і хвойна-шырокалістых лясах як паразіт на каранях, ля асновы ствалоў і пнёў лісцевых парод дрэў (дуба, граба, клёна).