ФРГ з’яўляецца дэмакратычнай федэратыўнай парламенцкай рэспублікай, якую ўзначальвае федэральным канцлерам і ў склад якой уваходзяць 16 адміністрацыйных адзінак, вядомых як федэральныя землі. Германія — вельмі дэцэнтралізаваная краіна, дзе кожная з зямель захоўвае абмежаваны «суверэнітэт». Сталіцай і найбуйнейшым горадам краіны з’яўляецца Берлін. Фінансавая сталіца — Франкфурт-на-Майне.
Усе палітычныя працэсы кантралюе прыняты ў 1949 годзе Асноўны закон ФРГ — фактычна, Канстытуцыя — які дэкларуе грамадзянам краіны захоўванне правоў чалавека, вяршэнства права, падзел уладаў. Пасля аб'яднання Германіі ў 1990-м, Асноўны закон у нязменным выглядзе быў распаўсюджаны на ўсходнія землі. Каб унесці ў Асноўны закон папраўкі, неабходны галасы больш чым двух трацін і вышэйшай і ніжэйнай палат парламента.
Парламент складаецца з двух палатаў: вышэйшай (Бундэсрат, 79 крэслаў) і ніжэйшай (Бундэстаг, 709 крэслаў). Выбары у Бундэстаг праходзяць кожныя 4 гады па прапарцыйнай сістэме. Кіруе палатай яе прэзідэнт (Bundestagspräsident). У Бундэсраце ажыццяўляецца прадстаўніцтва федэральных зямель. Кожная зямля дэлегуе ў вышэйшую палату ад трох (Брэмен, Саар, Мекленбург і Гамбург) да шасці (Баварыя, Паўночны Рэйн-Вестфалія, Бадэн-Вюртэмберг) сенатараў.
З канца 1949 і па сённяшні дзень галоўнымі палітычнымі сіламі з'яўляюцца дзве партыі: Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), што выступае блокам з Хрысціянска-сацыяльным саюзам у Баварыі (ХСС) і Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ). Каб атрымаць парламенцкую большасць, пасля выбараў партыі ствараюць кааліцыі. На апошніх выбарах у Бундэстаг 24 верасня 2017 традыцыйна перамог блок ХДС/ХСС, набраўшы каля 36 % галасоў (246 крэслаў). На другім месцы (154 крэслы) прыйшла СДПГ. Упершыню, і адразу на адразу трэцім месцы (84 крэслы), у ніжнюю палату прабілася маладая правапапулісцкая партыя Альтэрнатыва для Германіі. Таксама 5-адсоткавы парламенцкі парог на гэтых выбарах пераадолелі партыі: ліберальная Свабодная дэмакратычная партыя, левапапулісцкая партыя Левыя (Die Linke), Зялёныя. Паколькі ніводная з партый не набрала абсалютнай большасці галасоў, 7 лютага 2018 года ХДС/ХСС ды СДПГ зноў стварылі «вялікую кааліцыю»[1]
Прэзідэнт ФРГ выконвае прадстаўнічыя функцыі, а рэальныя паўнамоцтвы мае федэральны канцлер. Прэзідэнт абіраецца Федэральным сходам складам 30 чалавек з ліку Бундэстагу і Бундэсрату, які збіраецца дзеля гэтага кожныя пяць год. У 2017 годзе новым прэзідэнтам стаў Франк-Вальтэр Штайнмаер. Партыя, якая перамагае на парламенцкіх выбарах, прапаноўвае свайго канцлера і фарміруе ўрад, які павінен мець большасць дэпутатаў у Бундэстазе. Федэральным канцлерам ужо чацвёрты тэрмін запар (з 22 лістапада 2005 года) застаецца Ангела Меркель, пераабраная на пасаду канцлера ў трэці і чацвёрты раз у 2013 і 2018 гадах.
Германія — адна з вядучых і найбольш аўтарытэтных дзяржаў на сусветнай арэне. Ачольвае спіс найбуйнейшых эканомік Еўропы. ФРГ з'яўляецца адным з заснавальнікаў і актыўным удзельнікам Еўрапейскага саюза, "хрыбтом і сэрцам" арганізацыі. Пасля паражэння ў Другой сусветнай вайне краіна перагледзела сваю ідэалогію і апошніх 75 гадоў з'яўляецца актыўным міратворцам у Еўропе і свеце.
Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 13 сакавіка 1992 года. З 2009 года паслом Рэспублікі Беларусь у Германіі з'яўляецца Андрэй Уладзіміравіч Гіра. З 2012 паслом Германіі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца Вальфрам Маас.
У 1992 і 1995 гадах міністры замежных спраў Германіі прыязджалі ў Беларусь[2]. У красавіку 2002 года старшыня ўраду Беларусі Генадзь Навіцкі наведаў Германію. У 2003 годзе нямецкія прадстаўнікі ў Парламецкім сходзе АБСЕ падтрымалі прапанову аб наданні правамоцнага статусу ў ім Нацыянальнаму сходу Беларусі[2].
Краіны таксама актыўна супрацоўнічаюць у культурнай сферы. У Мінску ў 1993 годзе было адкрыта аддзяленне Інстытута імя Гётэ[3]. Ажыццяўляюцца паездкі беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, на аздараўленне ў Германію.
У Беларусі і Германіі налічваецца 19 пар пародненых гарадоў, у тым ліку Мінск — Бон, Віцебск — Франкфурт-на-Одэры, Віцебск — Нінбург, Магілёў — Айзенах, Полацк — Фрыдрыхсхафэн, Светлагорск — Хельмштэт, Нясвіж — Лайхінген.
Германія — федэратыўная дзяржава, якая складаецца з 16 федэральных зямель (ням. Bundesländer) — 13 вялікіх зямель і 3 гарадоў-зямель (вольныя гарады Берлін, Гамбург і Брэмен, праўда, у склад зямлі Брэмен уваходзяць два падзеленых Ніжняй Саксоніяй гарады: уласна Брэмен ды Брэмерхафен. Кожная зямля мае сваю канстытуцыю, парламент (ландтаг (Landtag) для зямель, гарадскі сход (Gemeinde) для вольных гарадоў). Правы зямель, як і вольных гарадоў, абмежаваны Асноўным законам ФРГ. Для зручнасці кіравання буйныя землі падзеленыя на адміністрацыйныя акругі (Regierungsbezirk). На муніцыпальным узроўні ФРГ падзелена на 401 раён (Kreise) — 294 сельскіх і 107 гарадскіх.
Карта | Федэральная зямля | Сталіца | Плошча (у км²) | Насельніцтва | Шчыльнасць (на 1 км²) |
---|---|---|---|---|---|
Бадэн-Вюнтэмберг | Штутгарт | 35.751 | 10 879 618 | 304 | |
Баварыя | Мюнхен | 70 550 | 12 930 751 | 183 | |
Берлін (як сталіца ФРГ) | — | 892 | 3 574 830 | 4008 | |
Брандэнбург | Пасдам | 29 654 | 2 494 648 | 84 | |
Гамбург (як вольны горад) | — | 755 | 1 810 438 | 2397 | |
Брэмен | Брэмен | 419 | 671 489 | 1601 | |
Гесэн | Вісбадэн | 21 115 | 6 213 088 | 294 | |
Мекленбург-Пяредняя Памеранія | Шверын | 23 213 | 1 612 362 | 69 | |
Ніжняя Саксонія | Гановер | 47 616 | 7 926 599 | 166 | |
Паўночны Рэйн-Вестфалія | Дзюсельдорф | 34 113 | 17 865 516 | 524 | |
Рэйнланд-Пфальц | Майнц | 19 854 | 4 052 803 | 204 | |
Саар | Саарбрукен | 2569 | 996 651 | 388 | |
Саксонія | Дрэздэн | 18 449 | 4 081 783 | 221 | |
Саксонія-Ангальт | Магдэбург | 20 452 | 2 245 470 | 110 | |
Шлезвіг-Гольштэйн | Кіль | 15 802 | 2 881 96 | 182 | |
Цюрынгія | Эрфурт | 16 202 | 2 158 128 | 133 | |
Федэратыўная Рэспубліка Германія | Берлін | 357 376 | 82 521 653 | 231 |