Папскі атэнэум «Каралева апосталаў» | |
---|---|
італ.: Pontificio Ateneo Regina Apostolorum | |
Арыгінальная назва | італ.: Pontificio Ateneo Regina Apostolorum |
Заснаваны | 1993 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | upra.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папскі атэнэум «Каралева апосталаў» (італ.: Pontificio Ateneo Regina Apostolorum) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Вучэльня кіруецца Кангрэгацыяй легіянераў Хрыста. Яна была кананічна заснавана Кангрэгацыяй каталіцкай адукацыі 15 верасня 1993 года. 11 ліпеня 1998 года Папа Ян Павел II даў дазвол гэтай навучальнай установе называцца Папскай. Папскі атэнэум «Каралева апосталаў» навучае святароў і семінарыстаў, рэлігійных і свецкіх асоб з усяго свету.