Парасонавыя | ||||||||||||||||
![]() Цыкута ядавітая (Cicuta virosa). Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887 | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Apiaceae Lindl. | ||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | ||||||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||||||
|
Парасонавыя (Umbellíferae), Сельдэрэевыя[1], Парасоністыя[2] (Apiáceae) — сямейства двухдольных раслін.
Расліны гэтай сям’і — амаль заўсёды травы, толькі рэдка кусты і прыземістыя дрэўцы. Спіральна размешчаныя лісты маюць ярка выражаную, часта вельмі моцна разрослую похву. Ліставая пласцінка параўнальна рэдка суцэльная, часцей пальчата- ці перыста- адна-, двух- ці шматразова расчлененая. Сцёблы звычайна маюць прыкметна патоўшчаныя вузлы; міжвузеллі часта баразнаватыя ці рабрынкавыя, часта полыя ўнутры ў выніку ранняга разбурэння асяродка.
Кветкі дробныя, сабраныя ў суквецці складанага парасоніка, рэдка ў простых парасоніках ці галоўках. Просты парасонік у аснове мае абгортку. Складаны парасонік таксама мае абгортку (у яго аснове), але ў ім прысутнічаюць і абгортачкі (вакол простых парасонікаў). Кветкі правільныя. Чашачка недаразвітая ў выглядзе невялікіх зубчыкаў. Пялёсткі белыя, ружовыя, жаўтаватыя, зеленавата-жоўтыя. Пялёстак у аснове звужаны ў пазногцік, а пашыраная яго частка заканчваецца на верхавіне звужэннем, якое звычайна загнута ўнутр кветкі. Таму пялёстак здаецца двухлопасцевым. Тычынак 5, чаргуюцца з пялёсткамі. Песцік з 2 пладалісцікаў, сінкарпны. У аснове слупкоў ёсць надпесцічны дыск. Ён функцыянуе як нектарнік. Плод — віслаплоднік.
Сямейства ўключае 300 родаў і болей 3000 відаў. Распаўсюджванне касмапалітнае, але, галоўным чынам, ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я.
На Беларусі 44 роды, 54 віды, найбольш вядомыя цьмянец (Chaerophyllum), маркоўнік (Anthriscus), бядрынец (Pimpinella), жабрыца аднагадовая (Seseli annuum), дзікая пятрушка (Peucedanum), гладыш (Laserpitium)[3]. Значная колькасць відаў уведзена ў культуру як харчовыя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя расліны (морква (Daucus), пятрушка (Petroselinum), кроп (Anethum), кмен (Carum), пастарнак (Pastinaca), сельдэрэй (Apium)). Сярод парасонавых ёсць кармавыя (баршчэўнік (Heracleum)) і ядавітыя (балігалоў плямісты (Conium maculatum), цыкута ядавітая (Cicuta virosa), амежнік вадзяны (Oenanthe aquatica)) расліны.
Агульны лік родаў — больш чатырохсот[4]. Некаторыя з іх: