Паскуале Сервера-і-Тапетэ | |
---|---|
ісп.: Pascual Cervera y Topete | |
| |
Нараджэнне |
18 лютага 1839[1] |
Смерць |
3 красавіка 1909[1] (70 гадоў) |
Месца пахавання | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Pascual Cervera y Topete |
Веравызнанне | каталіцызм |
Гады службы | |
Прыналежнасць | Іспанія |
Род войскаў | ваенна-марскія сілы |
Званне | almirante[d] |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паскуале Сервера-і-Тапетэ (ісп.: Pascual Cervera y Topete; 18 лютага 1839, Медзіна-Сідонія—3 красавіка 1909, Пуэрта-Рэаль) — іспанскі адмірал і флатаводзец.
Паскуале Сервера-і-Тапетэ нарадзіўся ў 1839 годзе ў Медзіна-Сідона.
Сваю ваенную кар’еру пачаў на флоце. Прымаў удзел у марскіх аперацыях у Марока, на Філіпінах і на Кубе.
У 1873 вярнуўся ў Іспанію. Тут Сервера паступіў на службу да карлістаў. Праявіў сябе ў абароне Каракскага арсенала каля Кадзіса супраць федэральных войскаў.
У 1898 годзе, падчас вайны са Злучанымі Штатамі, быў прызначаны галоўнакамандуючым іспанскай эскадрай, адпраўленай на пачатку мая да Вест-Індскіх астравоў. Крытычна ацэньваў якасці даручанага яму флоту, што відаць з лістоў Серверы, апублікаваных пасля заканчэння вайны. У красавіку—мае здзейсніў пераход праз Атлантычны акіян, але з-за недахопу вугалю не змог дайсці да ўмацаванай Гаваны і схаваўся ў Сант’яга-дэ-Куба, дзе быў акружаны амерыканцамі.
Пасля штурму Сант’яга-дэ-Куба трапіў у палон. У жніўні ён быў адпушчаны ў сувязі са сканчэннем вайны.
Сервера пасля вайны вярнуўся на радзіму. У 1901 годзе ён стаў віцэ-адміралам, ў 1902 годзе — камандуючым іспанскім флотам, у 1903 годзе — пажыццёвым сенатарам.
Памёр Паскуале Сервера-і-Тапетэ ў 1909 годзе.