Патрыс Талон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яі Боні | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 мая 1958[1][2] (66 гадоў) |
||||||
Жонка | Claudine Talon[d] | ||||||
Дзеці | Lionel Talon[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Патрыс Гіём Атаназ Талон (фр.: Patrice Guillaume Athanase Talon; нар. 1 мая 1958, Віда) — бенінскі бізнесмен, прэзідэнт Беніна з 6 красавіка 2016 года.
Талон паходзіць з народнасці фон і нарадзіўся ў горадзе Віда (Бенін). Ён атрымаў ступень бакалаўра ў Дакары, Сенегал.
Вядомы як «кароль бавоўны» з-за свайго ўдзелу ў баваўнянай прамысловасці, быў прыхільнікам прэзідэнта Яі Боні, фінансаваў яго выбарчыя кампаніі ў 2006 і 2011 гадах. За гэта яму дазволілі выкупіць у 2008 годзе баваўняную вытворчасць у дзяржаўнай сельгаскарпарацыі Санапра. У 2011 годзе, за два месяцы да выбараў, Талон атрымаў кантроль над портам Катану (гадавы даход порта супастаўны з бюджэтам усяго Беніна).
Аднак пасля выбараў 2011 года быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове з мэтай забіць Яі Боні і бег у Францыю ў 2012 годзе. Пасля ён быў памілаваны ў 2014 годзе.
Жанаты, мае дваіх дзяцей.