Паўднёва-Каліфарнійскі ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
Па-англійску | University of Southern California |
Дэвіз |
лац.: Palmam qui meruit ferat англ.: Let whoever earns the palm bear it |
Заснаваны ў | 1880 |
Тып | прыватны |
Мэтавы фонд | $ 2,948 млрд.[1] (2010) |
Прэзідэнт | Макс Нікас |
Месца размяшчэння |
34°01′14″ пн. ш. 118°17′08″ з. д.HGЯO |
Кампус | гарадскі (1,22 кв. км) |
Студэнтаў | 36 896[2] |
Бакалаўраў | 17 380[2] |
Магістраў і дактароў | 19 516[2] |
Выкладчыкаў | 4 735[3] |
Колеры | Кардынал і залаты |
Талісман | Падарожнік |
Афіцыйны сайт | www.usc.edu |
![]() |
Паўднёва-Каліфарнійскі ўніверсітэт (англ.: University of Southern California, скар. USC) — прыватны даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Заснаваны ў 1880 годзе і з'яўляецца самым старым прыватным універсітэтам Каліфорніі.
У 2010 годзе ўніверсітэт Паўднёвай Каліфорніі заняў 23-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report[4], 73-ю ў агульнасусветным рэйтынгу Times Higher Education World University Rankings[5], а таксама 46-ю пазіцыю ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[6].
У 2010 годзе ва ўніверсітэце навучалася 36 896 студэнтаў: 17 380 бакалаўраў і 19 516 магістраў і дактароў[2]. Студэнты прадстаўляюць усё 50 штатаў ЗША, а таксама больш за 110 краін свету[7].
Універсітэт актыўна праводзіць навукова-даследчую працу, на якую ў 2008—2009 гадах было вылучана $ 510 млн[8].