Паўль Клее | |
---|---|
Paul Klee | |
Дата нараджэння | 18 снежня 1879[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1940[4][1][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lily Klee[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, літограф, дызайнер, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, рысавальнік |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм[6] і geometric abstraction[d][6] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм[7], сюррэалізм, Пуантылізм, Баўгауз[7] і Color Field[d][7] |
Уплыў на | Harald W. Lauesen[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўль Клее[8] (18 снежня 1879, Мюнхенбухзее, пад Бернам — 29 чэрвеня 1940, Лакарна) — нямецкі і швейцарскі мастак, графік, тэарэтык мастацтва, адна з найбуйнейшых фігур еўрапейскага авангарда. Пражыў больш за палову жыцця ў Швейцарыі.
У сваім раннім перыядзе творчасці — экспрэсіяніст, выпрабаваў значны ўплыў канструктывізму, кубізму, прымітывізму і сюррэалізму.
Клее працаваў у цесным кантакце з «Сінім вершнікам», яго графічныя работы экспанаваліся на другой выстаўцы «Чорнае-белае» (па-нямецку: «Die zweite Ausstellung der Redaktion Der Blaue Reiter Schwarz-Weiß»), арганізаванай аб’яднаннем у 1912 годзе. Да 1914 года Клее працаваў у асноўным у галіне графікі.
Пасля падарожжа па Тунісе, якое мастак здзейсніў разам з Аўгустам Маке і Луі Муалье, у яго творчасці адбыўся паварот да жывапісу.
Як і яго сябар, Васіль Кандзінскі, Клее з 1921 года выкладаў у Веймары, а затым, пасля пераезду школы, і ў Дэсау. З 1931 года ён быў прафесарам Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыянал-сацыялістаў ён быў вызвалены ад займанай пасады і вярнуўся ў Берн, дзе правёў апошнія гады. Нягледзячы на цяжкую прагрэсавальную хваробу (склерадэрмія), у гэты перыяд Клее шмат і плённа працаваў. Аўтар тэарэтычных твораў «Schöpferische Konfession» (1920) і «Педагагічныя эскізы» (па-нямецку: Pädagogisches Skizzenbuch, 1925).
Грамадзянін Германіі, Клее нарадзіўся, правёў значную частку жыцця і памёр у Швейцарыі.