Паўль Кірхгоф | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 жніўня 1900[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 1972[2] (72 гады) ці 9 снежня 1972[3] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, выкладчык універсітэта, філосаф |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Партыя |
Паўль Кірхгоф (ням.: Paul Kirchhoff, 17 жніўня 1900, Хорст, Вестфалія, Германія — 1972, Мехіка) — мексіканскі антраполаг нямецкага паходжання. Вядомасць атрымаў сваімі працамі па вызначэнні культурна-гістарычнага арэала Месаамерыка (тэрмін уведзены ім жа).
Пачаў навучанне па спецыяльнасцях «пратэстанцкая тэалогія» і «параўнальнае рэлігіязнаўства» у Берлінскім універсітэце, пазней перайшоў у Albert Ludwigs University of Freiburg. У сярэдзіне 1920-х гадоў працягнуў навучанне ў Лейпцыгскім універсітэце па этналогіі і псіхалогіі і скончыў адукацыю ў 1927 годзе. Там жа, у Лейпцыгу, ён зацікавіўся карэннымі народамі Амерыкі.
Як актыўны трацкіст, Кірхгоф змушаны быў пакінуць Германію пасля прыходу да ўлады нацыстаў. Ён пасяліўся ў Мексіцы, дзе хутка заваяваў рэпутацыю кампетэнтнага вучонага і стаў адным з заснавальнікаў Нацыянальнай школы антрапалогіі і гісторыі ў 1938 г.
У вывучэнні дакалумбавых культур Кірхгоф увёў у абарот назвы двух суседніх культурных рэгіёнаў — Месаамерыка, дзе былі сканцэнтраваныя найбуйнейшыя цывілізацыі Цэнтральнай Амерыкі, і Арыдаамерыка, дзе з-за неспрыяльных прыродных умоў мясцовыя індзейцы вялі качавы лад жыцця і адставалі ў развіцці ад сваіх суседзяў.