Паўночна-Усходні дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Northeastern State University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Northeastern State University |
Заснаваны | 1909 |
Студэнты | 7 349[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Талеква, Аклахома, ЗША |
Сайт | nsuok.edu |
![]() |
Паўночна-Усходні дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Northeastern State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Талеква ў штаце Аклахома.
Гэта старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў штаце Аклахома, а таксама адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў ЗША на захад ад ракі Місісіпі. Горад Талеква з'яўляецца сталіцай індзейцаў чэрокі, і каля 25 працэнтаў студэнтаў універсітэта ідэнтыфікуюць сябе як амерыканскіх індзейцаў. Ва ўніверсітэце ёсць шмат курсаў, прысвечаных індзейскай лінгвістыцы, і ў якасці спецыяльнасці прапануецца вывучэнне мовы чэрокі.