Пека Олаві Хаавіста (фінск.: Pekka Olavi Haavisto; нар. 23 сакавіка1958, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны палітычны дзеяч. Міністр замежных спраў з 6 чэрвеня 2019 года.
Старшыня партыі «Зялёны саюз» (1993—1995 і 2018—2019), старшыня «Еўрапейскай партыі Зялёных» (2000—2006). Міністр навакольнага асяроддзя і развіцця Фінляндыі (1995—1999), міністр па пытаннях развіцця Фінляндыі (2013—2014). Кандыдат на выбарах прэзідэнта Фінляндыі 2012 (выйшаў у другі тур, набраўшы больш за мільён галасоў) і 2018 гадоў.