Пер Хілестром | |
---|---|
шведск.: Pehr Hilleström | |
| |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1732[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1816[4][3][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Швецыя |
Дзеці | Carl Petter Hilleström[d] і Charlotta Ulrica Schürer von Waldheim[d] |
Род дзейнасці | мастак, настаўнік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пер Хілестром (шведск.: Pehr Hilleström, 18 лістапада 1732, Веддзё — 13 жніўня 1816) — шведскі жывапісец; заснавальнік нацыянальнай школы бытавога жанру.
Вучыўся ў Стакгольме. У 1757—1758 гадах наведваў майстэрню Ф.Бушэ ў Парыжы. З 1810 года дырэктар Стакгольмскай акадэміі мастацтва. Зазанаў уплыў Ж. Б. Гроза і Ж. Б. Шардэна. Прадстаўнік асветніцкай лініі ў шведскім мастацтве 18 стагоддзя.
У сваіх невялікіх карцінах са сцэнамі вясковага і гарадскога жыцця сялян і наёмных рабочых часта выкарыстоўваў рэзкія святлоценевыя кантрасты, якія надаюць прадметную важкасць і матэрыяльнасць прыроднаму і бытавому асяроддзю («Кузня», 1781). Яго працы вылучаюцца строгасцю і прастатой кампазіцыі, манахромнасцю багатага тонкімі адценнямі каларыту. Пісаў таксама партрэты і нацюрморты.