Першая бітва за Себху (2011)

Першая бітва за Себху
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Дата 19 верасня22 верасня 2011
Месца Себха
Вынік перамога паўстанцаў
Праціўнікі
Прыхільнікі Муамара Кадафі
Замежныя найміты[1]
Паўстанцы ПНС
Камандуючыя
Бельгасім Эль-Абаадж Мухамед Вардугу[2]
Сілы бакоў
300 байцоў[3] 500 байцоў[4]
Страты
18 забітых[5], 150 узяты ў палон 18 забітых[6]

Першая бітва за Себху — адна з бітваў грамадзянскай вайны ў Лівіі 2011 года.

19 верасня з’явіліся паведамленні, што войскі арміі ПНС, якія наступалі з усходняга боку да Себхі, захапілі аэрапорт, крэпасць і раён Манш у паўднёвай частцы горада.

20 верасня войскі ПНС працягвалі весці баі за Себху. Прадстаўнік «Брыгады Шчыта пустыні» Мухамед Вардугу паведаміў, што быў узяты ў палон кіраўнік разведкі ўрада Кадафі раёна Эль-Хофра генерал Бельгасім Эль-Абаадж, які, па словах Вардугу, адказны за многія «злачынствы». Таксама, па словах Вардугу, каля 300 наймітаў з атрадаў Кадафі беглі з Себхі[1].

Увечары таго жа дня камандуючы войскамі ПНС Башыр Альхваз паведаміў, што за час кароткатэрміновых баёў за Себху страты іх арміі склалі 3 чалавекі забітымі, страты войскаў Кадафі склалі 19 чалавек забітымі. Таксама, як ён казаў, войскі ПНС кантралююць большую частку горада, заявіўшы, што для ўзяцця пад поўны кантроль паўднёвых межаў Лівіі спатрэбіцца тыдзень[7].

21 верасня прадстаўнік Пераходнага Нацыянальнага Савета Лівіі ў Себха паведаміў, што іх войскі «цалкам кантралююць Себху, і ўсё, уключаючы [тых, хто быў] за Кадафі, цяпер на баку рэвалюцыі». Як ён дадаў, супраціў Пераходнага Нацыянальнаму Савету ў горадзе быў нязначным[8]. Пазней, са спасылкай на камандаванне войскаў паўднёвага фронту, крыніцы паведамілі, што з 300 адступаючых салдат Кадафі, 150 было ўзята ў палон[9].

Значэнне бітвы

[правіць | правіць зыходнік]

Себха з’яўляецца найбуйнейшым і стратэгічна важным горадам (11-ы горад Лівіі па насельніцтву, да 130 тысяч жыхароў) на поўдні Лівіі. Праз яе праходзяць аўтамагістралі, якія злучаюць паўночнае ўзбярэжжа Лівіі і паўднёвую частку краіны, а таксама суседнія з Лівіяй дзяржавы (Алжыр, Нігер і Чад). Таму ўзяцце Себхі з аднаго боку адкрыла шлях прыхільнікам Пераходнага Нацыянальнага Савета Лівіі да ўсталявання кантролю над паўднёвымі і паўднёва-заходнімі межамі дзяржавы, а з другога — адрэзала лаяльным Кадафі войскам, якія заставаліся ў Бені-Валідзе і Сірце, да адыходу на поўдзень Лівіі, альбо да сумежных дзяржаў рэгіёну Субсахары (Алжыр, Нігер, Чад, Малі і інш.).

Зноскі

  1. а б Henchman Belgacem al Abaaj captured, but no sign of Gaddafi Архівавана 3 кастрычніка 2012.
  2. Henchman Belgacem al Abaaj captured, but no sign of Gaddafi. Telegraph (20 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2012. Праверана 20 верасня 2011.
  3. Libyan fighters claim victory in key city
  4. Symonds, Peter. NATO’s client regime in Libya confronts divisions as military offensives stall. World Socialist Web Site (15 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2012. Праверана 15 верасня 2011.
  5. Lucas, Ryan (20 September 2011). "Libyans flee Sirte as Khadafy foes close in". SFGate.com. Праверана 21 September 2011.
  6. Libya conflict: Anti-Gaddafi fighters take Sabha
  7. Libyans flee siege in Gadhafi’s hometown Sirte
  8. Wed, 21 Sep 2011, 09:17 GMT+3 Архівавана 12 студзеня 2012.
  9. Libya’s NTC declares victory in battle for Sabha Архівавана 22 верасня 2011.