Перын Лафон | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | фрыстайл[4] |
Нарадзілася |
28 кастрычніка 1998[1][2] (26 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 162 см |
Вага | 50 кг |
Афіцыйны сайт (фр.) | |
![]() |
Перын Лафон (англ.: Perrine Laffont; нар. 28 кастрычніка 1998) — французская фрыстайлістка, якая спецыялізуецца ў могуле. Алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету.
У пятнаццацігадовым узросце ўвайшла ў склад алімпійскай каманды на Гульні ў Сочы, дзе стала самай юнай фрыстайлісткай сярод усіх удзельнікаў. У спаборніцтвах могулістак Лафон упэўнена прайшла першую кваліфікацыю (пятае месца сярод усіх удзельніц), але ў першым фінальным раўндзе яна стала толькі 14-й і не змагла прабіцца ў наступны раўнд.
У 2015 годзе Перын дэбютавала на чэмпіянаце свету і заняла там шостае месца ў паралельным могуле і трынаццатае ў адзіночным. У гэтым жа сезоне стала абсалютнай чэмпіёнкай свету сярод юніёраў, выйграўшы два залатыя медалі на першынстве ў Вальмаленка.
На Алімпіядзе ў Пхёнчхане Лафон спачатку выйграла першую кваліфікацыю, паспяхова прайшла фінальныя раўнды і ў фінальным заездзе выйграла мінімальныя 0,09 у чэмпіёнкі сочынскіх Гульняў канадцы Жусцін Дзюфур-Лапуант і стала алімпійскай чэмпіёнкай.