Перына дэль Вага | |
---|---|
італ.: Perino del Vaga | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Pietro di Giovanni Buonaccorsi |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1501 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1547 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перына дэль Вага (іт. Perino del Vaga, уласнае імя П’еро Буанакорсі, 1501, Фларэнцыя — 19 кастрычніка 1547, Рым) — італьянскі мастак-маньерыст.
Страціў маці ў двухмесячным узросце, выхоўваўся мачахай. Вучыўся ў Рыдольфа Гірландая. Каля 1517 г. прыехаў у Рым, рабіў дробныя працы, дапамагаючы Рафаэлю ў роспісах лоджый Ватыкана. Таксама пісаў па малюнках Рафаэля выявы планет у апартаментах Борджа. Фактычна Перына стаў другім, пасля Джуліа Рамана, памочнікам Рафаэля. Самастойна распісаў палац Бальдасіні, напісаў выяву Маці Божай тужлівай у царкве Санта-Стэфана дэль Кака.
Пасля смерці Рафаэля (1520) і эпідэміі чумы (1523) Пярына вярнуўся ў Фларэнцыю, зблізіўся з Роса Ф’ёрэнціна. У 1527 годзе запрошаны ў Геную. Распісваў там Палаца дэль Прынчыпе ў манеры, блізкай да прац Джуліо Рамана ў мантуанскім Палаца дэль Тэ. Зрабіў некалькі прац у Пізе.
У 1538 вярнуўся ў Рым. Пісаў у царкве Трыніта-дэі-Монці, у Замку Сант-Анджэла, Ватыкане, Сікстынскай капэле.
Пахаваны ў рымскім Пантэоне.