Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Танкіст, Містар Зэро | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 мая 1982[1][2][…] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чэхія | |||||||||||||||||||||
Рост | 196 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петр Чэх (чэшск.: Petr Čech; ⓘ); нар. 20 мая 1982, Пльзень, Чэхаславакія) — былы чэшскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2002—2016). Шырокую вядомасць атрымаў па выступам за «Чэлсі», у 2005 і 2007 гадах Чэх быў прызнаны найлепшым брамнікам Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Раней выступаў за «Хмел», «Спарту», «Рэн», апошнія гады правёў у «Арсенале».
Чэх пачынаў як паўабаронца за моладзевую каманду пльзенскай «Вікторыі», зрэдку гуляючы ў варотах. Зламаўшы сабе нагу ў 10 гадоў, ён выбраў пазіцыю брамніка.
Дэбют Чэха на прафесійным узроўні адбыўся ў 17 гадоў за футбольны клуб «Хмел» (Блшаны) у 1999 годзе.
Транcфер на суму 700 тысяч еўра дазволіў клубу «Спарта» набыць брамніка, які паставіў нацыянальны рэкорд: 855 хвілін без прапушчаных галоў.
Пасля ўсяго аднаго сезона ў пражскай «Спарце» Чэх быў набыты французскім клубам «Рэн» за 5 млн еўра ў ліпені 2002 года. Дзякуючы выдатнай гульні чэшскага брамніка, каманда дасягнула паўфіналу Кубка Францыі і заняла 9-е месца ў вышэйшым дывізіёне ў сезоне 2003/04.
У студзені 2004 года Петр Чэх пагадзіўся на летні пераход у «Чэлсі» за 10,3 млн еўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт.
Прыехаўшы ў «Чэлсі», Чэх не адразу стаў асноўным брамнікам, таму што ў клубе ўжо быў Карла Кудзічыні, які лічыўся найлепшым брамнікам Англійскай Прэм’ер-лігі. Аднак Карла Кудзічыні здзейсніў некалькі памылак падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, і Чэха паставілі ў створ брамы. У 2005 годзе Петр пабіў рэкорд Петэра Шмейхеля, не прапусціўшы ніводнага голу на працягу 11 гульняў і 35 хвілін (1025 хвілін).
Пасля атрымання цяжкай траўмы галавы (уціснуты пералом чэрапа), якую яму зрабіў ігрок «Рэдынга» Стывен Хант, кар’ера галкіпера знаходзілася пад пагрозай. Аднак Петр здолеў акрыяць ад пашкоджання раней пакладзенага тэрміна і працягнуў дэманстраваць выбітную гульню ў браме. У пазбяганне атрымання паўторнай траўмы галавы брамнік, аж да цяперашняга часу, выходзіць на поле ў спецыяльна вырабленым для яго ахоўным шлеме.
У сезоне 2014/15 Чэх страціў месца ў аснове, саступіўшы яго Цібо Куртуа, які вярнуўся з арэнды ў мадрыдскім «Атлетыка». Месца другога брамніка не задавальняла Чэха, але ў зімовае трансфернае акно 2014/15 ён застаўся ў «Чэлсі». У канцы сезона ж прадметную цікавасць да брамніка стаў праяўляць лонданскі «Арсенал».
Амаль увесь чэрвень 2015 года цягнуўся пераход Чэха з аднаго лонданскага клуба ў іншы. Нарэшце, 29 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб падпісанні кантракта з «Арсеналам»[5]. Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады, сума трансферу не была абвешчана, але ацэньваецца ў 10 млн фунтаў стэрлінгаў.
У канцы сезона 2018/19 Чэх абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона. У чэрвені 2019 года заняў пасаду тэхнічнага саветніка ў «Чэлсі»[6].
«Чэлсі»:
«Арсенал»:
Жанаты, мае дачку.