Петэр Альтмаер | |
---|---|
ням.: Peter Altmaier | |
![]() | |
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1958[1][2][…] (66 гадоў) |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[4][5] |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Узнагароды |
![]() Залатая Качка[d] (2012) |
![]() |
Петэр Альтмаер (ням.: Peter Altmaier, нар. 18 чэрвеня 1958, Энсдорф) — нямецкі палітык, федэральны міністр эканомікі і энергетыкі.
Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1978 годзе, Альтмаер прайшоў ваенную службу. З 1980 года вывучаў права ў Саарскім універсітэце, які скончыў у 1985 годзе. 1985—1987 навуковы супрацоўнік на кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права ва Універсітэце зямлі Саар, у 1988—1990 гадах — навуковы супрацоўнік Еўрапейскага інстытута Саарскага ўніверсітэта, з 1990 года афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай камісіі, у той час як з 1993 па 1994 гады займаў пост сакратара Адміністрацыйнай камісіі генеральнай абароны працоўных-мігрантаў ЕС.
У 1974 годзе ўступіў у Моладзевы саюз Германіі, а ў 1976 годзе ў ХДС.
Член парламента з 1994 года. У 2004—2005 гадах — саветнік фракцыі ХДС/ХСС, лістапад 2005 года па кастрычнік 2009 года парламенцкі статс-сакратар Федэральнага міністэрства ўнутраных спраў, з 27 кастрычніка 2009 года першы парламенцкі сакратар. З 22 мая 2012 па 17 снежня 2013 — федэральны міністр па ахове навакольнага асяроддзя, аховы прыроды і ядзернай бяспекі. З 17 снежня 2013 па 14 сакавіка 2018 года — кіраўнік ведамства федэральнага канцлера і федэральны міністр па асаблівых даручэннях.
З кастрычніка 2017 па сакавік 2018 года выконваючы абавязкі міністра фінансаў. З 14 сакавіка 2018 г. міністр эканомікі і энергетыкі.