Пол Лорэнс Данбар | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1872[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1906[1][2][…] (33 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Alice Dunbar Nelson[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, драматург, паэт |
Кірунак | літаратура мадэрнізму[d] |
Жанр | паэзія і мюзікл |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пол Лорэнс Данбар (англ.: Paul Laurence Dunbar, 27 чэрвеня 1872, Дэйтан — 10 лютага 1906, Вашынгтон) — афраамерыканскі пісьменнік. Нарадзіўся ў сям’і былога раба, працаваў ліфцёрам. Пасля выхаду першай кнігі вершаў («Дуб і плюшч», 1893) стаў бібліятэкарам у Вашынгтоне. Аўтар некалькіх зборнікаў апавяданняў, рамана «Забава багоў» (1902) і інш. Першы афраамерыканскі пісьменнік, які атрымаў шырокую вядомасць; найбольш папулярныя былі яго вершы, напісаныя на дыялекце — народнай гаворцы амерыканскага Поўдня: зборнікі «Старэйшыя і малодшыя» (1895), «Лірыка сціплага жыцця» (1896) і інш. Паэзія прасякнута шчырай любоўю да свайго народа. У некалькіх апавяданнях і вершах гучыць пратэст супраць дыскрымінацыі і тэрору афраамерыканцаў.