Пол Мілграм | |
---|---|
англ.: Paul Milgrom | |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1948[1] (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта, навуковы работнік |
Навуковая сфера | эканоміка[2] |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Уілсан |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | profiles.stanford.edu/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пол Роберт Мілграм (англ.: Paul Robert Milgrom; нар. 20 красавіка 1948[1], Дэтройт, Мічыган) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля (2020) (разам з Робертам Уілсанам) за «удасканаленне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходніцтва іх новых фарматаў».
Нарадзіўся 20 красавіка 1948 года ў Дэтройце, штат Мічыган[7]. Яго бацька — Абрам Ісаак Мілграм (1914—1989)[8], выхадзец з Таронта, быў маляром[9][10]; маці — Ганна Ліліян Мілграм (народжаная Фінкельштэйн, 1917—1997) была хатняй гаспадыняй[11]. Бацькі паходзілі з сем’яў яўрэйскіх эмігрантаў з Расіі[12]. У сям’і расло чацвёра сыноў. Калі ён быў дзіцем сям’я пераехала ў Оўк Парк, дзе Пол скончыў сярэднюю школу.
Атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы з адзнакай у Мічыганскім універсітэце у 1970 годзе, ступень магістра навук па статыстыцы ў 1978 годзе ў Стэнфардскім універсітэце. Быў ганараваны доктарскай ступені (PhD) па бізнэсе ў Стэнфардскім універсітэце ў 1979 годзе.
Выкладчыцкую дзейнасць пачаў на пасадзе асістэнта-прафесара ў 1979—1981 гадах, асацыяваным прафесарам у 1981—1982 гадах, прафесарам у 1982—1983 гадах на факультэце эканомікі кіравання і прыняцця рашэнняў у Келагскай школе менеджменту пры Паўночна-Заходнім універсітэце. Затым выкладаў у Ельскім універсітэце у якасці запрошанага прафесара у 1982—1983 гадах, прафесара эканомікі і менеджменту ў 1983—1985 гадах, Уільямс Бразерс прафесара менеджменту і прафесара эканомікі ў 1985—1987 гадах. Пасля выкладаў у Стэнфардскім універсітэце на пасадзе прафесара эканомікі з 1987 года, дырэктара Стэнфардскага Інстытута тэарэтычнай эканомікі ў 1989—1991 гадах, Шырлі і Леанард Элі-малодшы прафесара гуманітарных і прыродазнаўчых навук з 1993 года, старэйшага навуковага супрацоўніка Стэнфардскага інстытута даследаванняў эканамічнай палітыкі з 2007 года[13].
У 1996 годзе прачытаў замест памерлага Уільма Вікры лекцыю на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі. Быў прэзідэнтам Міжнароднай заходняй эканамічнай асацыяцыі у 2007 годзе[13].
З’яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук з 1992 года, абраным членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 2006 года, членам з 1980 года, а ганаровым фела з 2020 года Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі, абраны фела Таварыства тэорыі гульняў з 2017 года, абраны фела групы па тэорыі фінансаў з 2017 года, фела Эканаметрычнага таварыства з 1984 года, членам Таварыства актуарыяў з 1974 года[13].
Другім шлюбам (з 2000 года) жанаты на Еве Меерсан Мілграм. Мае дваіх дзяцей ад першага шлюбу — Джошуа Терстан Мілграм і Элана Терстан Мілграм[13].
За свае дасягненні быў неаднаразова узнагароджаны[13]: