Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Поль-Жорж Нтэп дэ Мадзіба | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 ліпеня 1992[1][2][…] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Камерун Францыя |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | вінгер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Хашымін | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поль-Жорж Нтэп дэ Мадзіба́ (фр.: Paul-Georges Ntep; нар. 29 ліпеня 1992, Дуала, Камерун) — камерунскі і французскі футбаліст, вінгер в’етнамскага клуба «Хашымін».
Нтэп нарадзіўся ў Дуале, самым вялікім горадзе Камеруна. Ён пераехаў у Францыю ва ўзросце васьмі гадоў, каб жыць са сваёй цёткай, якая пражывала ў камуне Грыні, на поўдні Парыжа. Ён пачаў сваю кар’еру ў клубе «Рыс Аранжыс» і правёў там два гады. У часы яго кар’еры ў «Рыс-Аранжыс» ён быў некалькі разоў на праглядах у розных клубах, сярод якіх быў і «Асер», аднак, з ім не заключылі кантракт.
У 2005 годзе Нтэп далучыўся да каманды «Віры-Шаціён» і, пасля года гульні з іншым аматарскім клубам «Лінас Мантлеры», падпісаў кантракт з французскім клубам «Брэціньі» — клубам, у якім пачыналі сваю прафесійную кар’еру Патрыс Эўра і Джымі Брыян.
Гульнёй у клубе «Брэціньі» Нтэп уразіў трэнераў клуба і чыноўнікаў, і ў 2009 годзе яму прапанавалі падпісаць кантракт з клубам «Асер», з якім «Брэціньі» супрацоўнічаў. Пасля паспяховага прагляду, кантракт быў заключаны.
Нтэп пачаў сезон 2009/10 у «Асеры». У сярэдзіне сезона ён далучыўся да другой каманды клуба ў аматарскім чэмпіянаце. Нтэп з’явіўся ў 14 матчах каманды і забіў два галы. У сезоне 2010/11 ён пачаў трэніроўкі з асноўнай камандай. Нтэп таксама быў заяўлены за «Асер» у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. 16 кастрычніка 2010 года ён з’явіўся на лаўцы запасных у чэмпіянаце Францыі, але так і не з’явіўся на полі, той матч «Асер» прайграў 1:0 камандзе «Бардо». Праз тыдзень Нтэп дэбютаваў у матчы Кубка лігі супраць «Бастыі» — з’явіўся на поле на 31-й хвіліне, замяніўшы Дэніса Альеча. «Асер» выйграў матч з лікам 4:0. 21-гадовы Нтэп выклікаў цікавасць галоўных каманд у Еўропе, у тым ліку «Арсенала», «Ромы», «Тотэнхэма», «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці» і «Андэрлехта».
30 студзеня 2014 года перайшоў у «Рэн» за 5 мільёнаў еўра. Першы гол за «Рэн» забіў 23 лютага 2014 года ў матчы супраць «Нанта». У сезоне 2014/15 стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіў за 35 матчаў 9 галоў.
9 студзеня 2017 года было абвешчана аб пераходзе Нтэпа ў нямецкі «Вольфсбург», з якім вінгер падпісаў кантракт да лета 2021 года[3]. У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Сент-Эцьена». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў «Вольфсбург». У жніўні 2019 года на правах арэнды далычыўся да «Кайсерыспора». У лютым 2020 года пакінуў «Вольфсбург».
У маі 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Генгамам», гуляў там да канца сезона 2020/21. У верасні 2021 года папоўніў склад партугальскай «Баавішты», дзе адгуляў сезон 2021/22, пасля год заставаўся без клуба. У верасні 2023 года стаў іграком в’етнамскага «Хашыміна».
Хоць Нтэп нарадзіўся ў Камеруне, ён мае грамадзянства Францыі, што дазволіла гуляць за юнацкую зборную Францыі. Праз тры гады ён увайшоў у склад зборнай моладзевай зборнай Францыі, каб прыняць удзел у турніры ў Тулоне. 24 мая 2015 года галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Францыі Дзідзье Дэшам выклікаў Нтэпа на таварыскія гульні супраць зборных Бельгіі і Албаніі.
7 чэрвеня 2015 года выйшаў на поле на 80-й хвіліне, замяніўшы Аліўе Жыру. Роўна праз 9 хвілін прысутнасці на поле, аддаў галявы пас на Набіля Фекіра, але гэта не дазволіла перамагчы зборную Бельгіі, матч завяршыўся з лікам 3:4.
У жніўні 2018 года Нтэп пагадзіўся выступаць за нацыянальную зборную Камеруна.
Станам на 25 студзеня 2018 года.
Выступленне | Ліга | Кубкі[4] | Еўракубкі | Астатнія[5] | Разам | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клуб | Ліга | Сезон | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы | Гульні | Галы |
Асер | Ліга 1 | 2010/11 | 0 | 0 | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 1 | 0 |
2011/12 | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | |||
Ліга 2 | 2012/13 | 34 | 8 | 5 | 1 | — | 0 | 0 | 39 | 9 | ||
2013/14 | 17 | 7 | 6 | 5 | — | 0 | 0 | 23 | 12 | |||
Усяго | 51 | 15 | 12 | 6 | 0 | 0 | 0 | 0 | 63 | 21 | ||
Рэн | Ліга 1 | 2013/14 | 10 | 5 | 3 | 0 | — | 0 | 0 | 13 | 5 | |
2014/15 | 35 | 9 | 3 | 0 | — | 0 | 0 | 38 | 9 | |||
2015/16 | 14 | 2 | 1 | 0 | — | 0 | 0 | 15 | 2 | |||
2016/17 | 15 | 2 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 15 | 2 | |||
Усяго | 74 | 18 | 7 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 81 | 18 | ||
Вольфсбург | Бундэсліга | 2016/17 | 10 | 0 | 2 | 0 | — | 1 | 0 | 13 | 0 | |
2017/18 | 5 | 0 | 2 | 0 | — | — | 7 | 0 | ||||
Усяго | 15 | 0 | 4 | 0 | 0 | 0 | 1 | 0 | 20 | 0 | ||
Усяго за кар'еру | 140 | 33 | 24 | 6 | 0 | 0 | 1 | 0 | 165 | 39 |
Станам на 14 чэрвеня 2015 года.
Зборная | Сезон | Таварыскія | Турніры | Усяго | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гульні | Галы | Пасы | Гульні | Галы | Пасы | Гульні | Галы | Пасы | ||
Францыя | 2015 | 2 | 0 | 1 | 0 | 0 | 0 | 2 | 0 | 1 |
Усяго за кар’еру | 2 | 0 | 1 | 0 | 0 | 0 | 2 | 0 | 1 |
Станам на 14 чэрвеня 2015 года.
№ | Дата | Апанент | Лік | Галы Нтэпа | Спаборніцтва |
1 | 7 чэрвеня 2015 | Бельгія | 3:4 | — | Таварыскі матч |
2 | 13 чэрвеня 2015 | Албанія | 0:1 | — | Таварыскі матч |
Разам: 2 матчы / 0 галоў; 0 перамог, 0 нічыіх, 2 паражэння.