Прамысловы індэкс Доу Джонса (англ.: Dow Jones Industrial Average, скар. DJIA; NYSE: DJI) — найстарэйшы з існуючых амерыканскіх рынкавых індэксаў. Быў створаны рэдактарам газеты Wall Street Journal Чарльзам Доу ў 1884 годзе для адсочвання развіцця прамысловага складальніка амерыканскіх фондавых рынкаў.[1] Ніводнае з першапачатковых прамысловых прадпрыемстваў не засталося ў індэксе.[2]
Хоць DJIA з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш папулярных індэксаў акцый, шматлікія прафесіяналы лічаць, што Dow Jones неадэкватна адлюстроўвае агульны фондавы рынак ЗША у параўнанні з шырэйшымі рыначнымі індэксамі, такімі як S&P 500 або індэкс Russell 2000.
Самы вялікі абвал індэкса адбыўся ў «чорны панядзелак» 1987 года, калі Доу Джонс страціў 22,6 %.[3]
Індэкс ахоплівае 30 найбуйнейшых кампаній ЗША. Вызначэнне «прамысловы» — не больш чым даніна гісторыі: цяпер многія з гэтых кампаній не належаць да гэтай галіны.
Першапачаткова індэкс разлічваўся як сярэдняе арыфметычнае цэн на акцыі ахопленых кампаній. Цяпер для разліку суму цэн усіх 30 акцый дзеляць на каэфіцыент Доу Джонса[4]. З 4 лістапада 2021 года каэфіцыент Доў-Джонса складае 0,15172752595384[5]. Каэфіцыент змяняецца кожны раз, калі кампанія-заснавальнік падвяргаецца драбненню акцый, так што драбненне акцый не ўплывае на значэнне індэкса.
Станам на 26 лютага 2024 года індэкс складаўся з наступных кампаній:[6]
Кампанія | Біржа | Індустрыя | Дата дадавання ў індэкс | Вага ў індэксе |
---|---|---|---|---|
3M | NYSE | Кангламерат | 1976-08-09 | 1.54 % |
American Express | NYSE | Фінансавыя паслугі | 1982-08-30 | 3.64 % |
Amgen | NASDAQ | Біяфармацэўтыка | 2020-08-31 | 4.80 % |
Amazon | NASDAQ | Рознічны гандаль | 2024-02-26 | 2.93 % |
Apple | NASDAQ | Інфармацыйныя тэхналогіі | 2015-03-19 | 3.04 % |
Boeing | NYSE | Касмічная індустрыя і індустрыя ўзбраенняў | 1987-03-12 | 3.36 % |
Caterpillar | NYSE | Машынабудаванне і горная прамысловасць | 1991-05-06 | 5.45 % |
Chevron | NYSE | Нафтавая прамысловасць | 2008-02-19 | 2.59 % |
Cisco | NASDAQ | Інфармацыйныя тэхналогіі | 2009-06-08 | 0.81 % |
Coca-Cola | NYSE | Вытворчасць напояў | 1987-03-12 | 1.02 % |
Disney | NYSE | Тэлерадыётрансляцыя і забавы | 1991-05-06 | 1.81 % |
Dow | NYSE | Хімічная прамысловасць | 1991-05-06 | 0.94 % |
Goldman Sachs | NYSE | Фінансавыя паслугі | 2013-09-23 | 6.54 % |
Home Depot | NYSE | Будаўнічыя тавары | 1999-11-01 | 6.23 % |
Honeywell | NASDAQ | Кангламерат | 2020-08-31 | 3.34 % |
IBM | NYSE | Інфармацыйныя тэхналогіі | 1979-06-29 | 3.09 % |
Intel | NASDAQ | Паўправадніковая прамысловасць | 1999-11-01 | 0.72 % |
Johnson & Johnson | NYSE | Фармацэўтыка | 1997-03-17 | 2.70 % |
JPMorgan Chase | NYSE | Фінансавыя паслугі | 1991-05-06 | 3.07 % |
McDonald's | NYSE | Харчовая прамысловасць | 1985-10-30 | 4.98 % |
Merck | NYSE | Фармацэўтыка | 1979-06-29 | 2.16 % |
Microsoft | NASDAQ | Інфармацыйныя тэхналогіі | 1999-11-01 | 6.83 % |
Nike | NYSE | Швейная прамысловасць | 2013-09-23 | 1.75 % |
Procter & Gamble | NYSE | Тавары шырокага спажывання | 1932-05-26 | 2.69 % |
Salesforce | NYSE | Інфармацыйныя тэхналогіі | 2020-08-31 | 5.04 % |
Travelers | NYSE | Страхаванне | 2009-06-08 | 3.69 % |
UnitedHealth Group | NYSE | Медыцынскае страхаванне | 2012-09-24 | 8.81 % |
Verizon | NYSE | Тэлекамунікацыі | 2004-04-08 | 0.67 % |
Visa | NYSE | Фінансавыя паслугі | 2013-09-23 | 4.76 % |
Walmart | NYSE | Рознічны гандаль | 1997-03-17 | 1.00 % |
Інвеставанне ў індэкс Доу-Джонса магчыма праз індэксныя фонды, а таксама праз вытворныя інструменты, такія як апцыйныя і ф’ючарсныя кантракты.
Чыкагская біржа апцыонаў выпускае апцыйныя кантракты на Dow праз каранёвы сімвал DJX[7].
ETF, які паўтарае паказчыкі індэкса, выпускаецца State Street Corporation[8].