Пранглі | |
---|---|
эст. Prangli | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 6,62 км² |
Насельніцтва | 169 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 25,53 чал./км² |
Размяшчэнне | |
59°37′28″ пн. ш. 25°01′15″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Фінскі заліў |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пранглі (эст.: Prangli) — востраў на поўдні Фінскага заліва на тэрыторыі павета Хар’юмаа ў Эстоніі. Агульная плошча — 6,62 км². Насельніцтва (2017 г.) — 169 чалавек.
Востраў Пранглі месціцца па поўдні Фінскага заліва за 21 км на паўночны ўсход ад Таліна, сталіцы Эстоніі. Берагі скалістыя на захадзе і пясчаныя з выдмамі на ўсходзе. Пераважаюць гліністыя глебы з украпваннямі сланцаў. На паверхні часцяком сустракаюцца валуны. Найбольшыя з іх маюць свае назвы.
У 1946—1960 гг. на Пранглі здабывалі прыродны газ.
Паверхня Пранглі пакрыта лугамі, мяшанымі лясамі і прыбярэжнымі выдмамі. На востраве сустракаецца каля 40 відаў птушак, у тым ліку траўнік, малая крачка, олушы.
У Сярэднявеччы востраў адыгрываў важную ролю ў суднаходстве ў Фінскім заліве. Яго назва Vrangö на скандынаўскіх мовах значыла «заваротак». Звесткі пра наяўнасць паселішча з’явіліся ў 1491 г. Першымі насельнікамі былі шведы, якія займаліся рыбалоўствам.
У нашы дні большасць астравіцян складаюць эстонцы. Насельніцтва сканцэнтравана ў 3 вёсках. Дзейнічае паромная пераправа. Развіваецца турызм.