Пратэсты ў Чылі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Інфармацыйны дысплей на станцыі метро «Los Leones» пра закрыццё метро на выходныя 18 кастрычніка. | |||||||||
| |||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||
Урад Чылі:
|
Пратэстоўцы | ||||||||
Страты | |||||||||
|
Пратэсты ў Чылі ў 2019 годзе прадстаўляюць сабой серыю грамадзянскіх акцый пратэсту, якія праходзілі ў некалькіх гарадах краіны. Пратэсты пачаліся ў сталіцы Сант’яга як скаардынаваная кампанія навучэнцаў сярэдніх школ у метрапалітэне ў адказ на чарговае падаражанне праезду на метро на 30 песа (улады ўжо падвышалі тарыф на 20 песа ў студзені)[2], што прывяло да самаадвольных захопаў галоўных чыгуначных станцый горада і адкрытым сутыкненням з нацыянальнай паліцыяй (Карабінерас). 18 кастрычніка сітуацыя абвастрылася, паколькі арганізаваныя групы пратэстуючых учынілі беспарадкі па ўсім горадзе, захапіўшы многія тэрміналы сеткі метро і адключыўшы іх, з шырокім пашкоджаннем інфраструктуры, у выніку чаго ўсё метро выйшла са строю і было адключана.
18 кастрычніка прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера аб’явіў надзвычайнае становішча і санкцыяніраваў разгортванне сіл чылійскай арміі ў асноўных рэгіёнах для забеспячэння парадку. Каменданцкі час быў абвешчаны 19 кастрычніка ў раёне Вялікага Сант’яга[3] ўпершыню з 1987 года, у канцы дыктатуры Піначэта[4].
Пратэсты і беспарадкі распаўсюдзіліся на іншыя гарады, у тым ліку на Кансепсьён, Сан-Антоніа і Вальпараіса[5]. Надзвычайнае становішча было распаўсюджана на правінцыю Кансепсьён, увесь рэгіён Вальпараіса, а таксама гарады Какімба, Ла-Серэна і Ранкагуа.
Нягледзячы на саступкі з боку ўрада, чылійцы працягвалі выходзіць на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказацца супраць эканамічнай няроўнасці і дарагіх паслуг у сферах адукацыі і аховы здароўя. 22 кастрычніка прэзідэнт Себасцьян Піньера анансаваў распрацоўку мер сацыяльнай падтрымкі для ўрэгулявання сітуацыі з пратэстамі. Пакет паправак коштам 1,2 мільярдаў долараў мяркуе сацыяльныя меры, якія ўключаюць павышэнне мінімальнай пенсіі і зарплаты, зніжэнне цэн на лекі, зніжэнне на 10 % аплаты за ахову здароўя і электраэнергію, павышэнне падаткаў для асоб з высокімі даходамі і зніжэнне заробкаў дэпутатаў і высокапастаўленых дзяржслужачых[6][7].
24 кастрычніка Палата дэпутатаў Чылі стварыла камісію па расследаванні дзеянняў сілавых ведамстваў падчас пратэстаў, у выніку якіх былі затрыманыя тысячы і загінулі 18 чалавек[1].
У падтрымку пратэстоўцаў дэманстрацыі чылійцаў прайшлі таксама ў Германіі, Францыі, Іспаніі, Уругваі[8][9], ЗША, Канадзе, Аўстраліі і іншых[10]. У Аргенціне на іх фоне 21 кастрычніка адбыліся сур’ёзныя сутыкненні[11].
26 кастрычніка ў сталіцы больш за мільён чалавек прынялі ўдзел у пратэстнай дэманстрацыі, якая стала найбуйнейшай у гісторыі краіны[12][13]. Пасля гэтага Пінера адправіў урад у адстаўку[14].