Прыз прынца Уэльскага Prince of Wales Trophy | |
---|---|
Тып | узнагарода |
Заснавальнік | Прынц Уэльскі Эдуард |
Заснаванне | 1924 |
Узнагарода за | перамогу ў фінале Усходняй канферэнцыі НХЛ |
Апошні ўладальнік |
Тампа-Бэй Лайтнінг (2-і тытул) |
Сайт | NHL.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыз прынца Уэльскага (Prince of Wales Trophy) — уручаецца чэмпіёну Усходняй канферэнцыі, гэта значыць клубу, які выйшаў у фінал Кубка Стэнлі НХЛ ад Усходняй канферэнцыі.
Яго высокасць прынц Уэльскі падарыў Лізе гэты трафей у 1924 годзе. З 1928 па 1938 прыз даставаўся лепшай камандзе Амерыканскага дывізіёна НХЛ у рэгулярным чэмпіянаце. Пасля таго, як у Лізе адмянілі падзел на дывізіёны, аж да 1967 года, трафей уручаўся пераможцу рэгулярнага першынства (па аналогіі з цяперашнім Прэзідэнцкім Кубкам). Затым, пасля ўступлення ў НХЛ новых клубаў і новага падзелу на дывізіёны, гэтай узнагародай ганаравалася лепшая каманда Усходняга дывізіёна.
У 1975 годзе Усходні дывізіён змяніла Канферэнцыя прынца Уэльскага, і да 1981 года ўладальнікам прыза станавіўся пераможца рэгулярнага чэмпіянату ў канферэнцыі, якая насіла тую ж назву, што і сам трафей. У наступным сезоне было вырашана ўручаць прыз лепшай камандзе канферэнцыі па выніках плэй-оф, а ў 1994 годзе канферэнцыя прынца Уэльскага стала называцца Усходняй, і аднайменным прызам узнагароджваецца клуб, які выбіўся ў фінал Кубка Стэнлі ад Усходняй канферэнцыі.
Сярод хакеістаў прыз атрымаў мянушку «падстаўка для парасонікаў», за ім замацавалася паганая слава, з-за чаго пераможца пры ўручэнні часта не бярэ яго ў рукі.[1]
Каманды, якія ў розныя гады атрымалі «Прыз прынца Уэльскага»: