«Прышэ́льцы 2: Калідо́ры ча́су» (фр.: Les Visiteurs II: Les couloirs du temps) — французсая камедыя рэжысёра Жана-Мары Пуарэ, якая выйшла на экраны ў 1998 годзе.
Сюжэт фільма з'яўляецца працягам фільма 1993 года «Прышэльцы». Акцёрскі склад застаўся ранейшым, за выключэннем ролі Беатрыс, якую сыграла Мюрыэль Робін замест Валеры Лемерсье.
Калі граф Дэ Манмірай вяртаўся з мінулага ў першы раз, то замест свайго слугі Жакуя прыхапіў выпадкова яго далёкага сваяка. Сапраўдны Жакуй застаўся ў сучаснасці. Ён не губляе часу дарма: гуляе ў казіно, выдатна праводзіць час са сваёй сяброўкай. У гэты час няшчасны граф Дэ Манмірай не можа ажаніцца са сваёй каханай з-за таго, што адбыліся змены ў часе, якія пацягнула за сабой падмена Жакуя. Граф прыходзіць да высновы, што адзінае выйсце - гэта вярнуцца ў будучыню, каб усё выправіць.
Акцёр | Роля |
---|---|
Жан Рэно | граф Годфруа дэ Манмірай |
Крысціян Клаўе | Жакуй / Жакар |
Мюрыэль Робін | Фрэнегонда / Беатрыс |