Пукцы́нія, пукчынія (Puccinia) — род іржаўных грыбоў сямейства Pucciniaceae. Усе віды гэтага роду з’яўляюцца аблігатнымі патагенамі раслін[2]. Род налічвае каля 4000 відаў[3] (каля 1800).
Міцэлій грыбоў міжклетачны, з гаўсторыямі. На міцэліі і спорах маюцца кроплі алею аранжавага колеру. Цыкл развіцця поўны і няпоўны.
Зноскі
- ↑ «Fungi», Lillian E Hawker, 1966, p. 167
- ↑ Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA (2008). Dictionary of the Fungi (10th ed.). Wallingford, UK: CAB International. p. 576.ISBN 978-0-85199-826-8