Пумпеу Фабра

Пумпеу Фабра
катал.: Pompeu Fabra i Poch
Род дзейнасці мовазнавец, філолаг, інжынер, выкладчык універсітэта, пісьменнік, хімік, тэнісіст, раманіст
Дата нараджэння 20 лютага 1868(1868-02-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1948(1948-12-25)[4][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Josep Fabra i Roca[d]
Жонка Dolors Mestre i Climent[d]
Дзеці Carola Fabra i Mestre[d], Q59324340? і Dolors Fabra i Mestre[d]
Месца працы
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пумпеу Фабра-і-Пок (катал.: Pompeu Fabra i Poch; 20 лютага 1868, Грас, цяпер квартал Барселоны — 25 снежня 1948, Прад) — каталонскі лінгвіст, адыграў адметную ролю ў вызначэнні нарматываў сучаснай каталонскай мовы. Імем Пумпеу Фабры названа адна з вышэйшых навучальных устаноў Барселоны.

Пумпеу Фабра нарадзіўся ў 1868 годзе і правёў сваё дзяцінства ў квартале Ла-Салут былога мястэчка Граса, які цяпер з'яўляецца адным з кварталаў Барселоны. З дванаццаці братоў і сясцёр Пумпеу быў самым малодшым (у дзяцінстве памерлі 10 яго братоў, застаўся толькі ён і дзве яго сястры). Калі Пумпеу было пяць гадоў, у Іспаніі была абвешчана Рэспубліка, і яго бацька, які быў рэспубліканцам, быў абраны мэрам роднага горада Пумпеу Фабры.

Хоць Пумпеу Фабра сваёй спецыяльнасцю абраў інжынерную справу, падчас вучобы ён зацікавіўся філалогіяй, якая стала яго хобі. У 1891 годзе на іспанскай мове ў выдавецтве «Л'Авенс» ён апублікаваў працу «Эсэ па граматыцы сучаснай каталонскай мовы» (ісп.: Ensayo de gramática de catalán moderno), у якім упершыню, карыстаючыся навуковай метадалогіяй, была апісана сучасная гутарковая каталонская мова, уключаючы яе транскрыпцыю. Разам з Хаакімам Казас-і-Карбо і Хауме Маса-і-Турэнтсам Пумпеу Фабра на працягу пэўнага часу працаваў у часопісе «Л'Авенс» і пісаў артыкулы па філалогіі. Гэтая праца стала першай сур'ёзнай спробай сістэматызаваць сучасную каталонскую мову, выклікала шырокую палеміку, і стала асновай для наступнай «нармалізацыі» мовы (вызначэнне агульнапрынятых правіл і норм).

З 1902 да 1912 Пумпеу Фабра жыў у горадзе Більбаа, дзе ён працаваў на пасадзе кіраўніка кафедры хіміі «Школы інжынерных навук», аднак увесь вольны час ён прысвячаў філалогіі і каталонскай мове.

У 1906 годзе Пумпеу Фабра прыняў удзел у I Міжнародным кангрэсе па каталонскай мове, а менавіта — у працы секцыі правапісу. Зарэкамендаваў сябе як адзін з лепшых спецыялістаў у гэтай сферы. Пасля заканчэння кангрэса Пумпеу Фабра было прапанавана стварыць Секцыю філалогіі ў толькі што створаным «Інстытуце каталонскіх даследаванняў»; пасля ён быў прызначаны кіраўніком кафедры універсітэцкіх студый. У 1912 годзе Пумпеу Фабра выдае «Граматыку каталонскай мовы» (кат. Gramática de la lengua catalana), за год былі створаны «Нормы правапісу каталонскай мовы» (кат. Normes ortogràfiques). Правапіс, прапанаваны Фабра, выклікала супярэчлівыя ацэнкі. Самымі важнымі прынцыпамі свайго правапісу Фабра вызначыў магчымасць рознага вымаўлення слоў у адпаведнасці з дыялектам, хто гаворыць і напісанне слоў зыходзячы з этымалогіі слова. У 1917 годзе быў выдадзены «Арфаграфічны слоўнік каталонскай мовы» (кат. Diccionari ortogràfic).

Стварэнне норм каталонскай мовы

[правіць | правіць зыходнік]

У 1918 Фабра выдаў «Граматыку каталонскай мовы» (кат. Gramàtica catalana), а ў 1932 годзе — «Агульны слоўнік каталонскай мовы» (кат. Diccionari general de la llengua catalana), які вядомы грамадскасці як «Слоўнік Фабра» або проста «Фабра». У тым жа годзе выдаецца школьны «Курс сярэдняй цяжкасці граматыкі каталонскай мовы» (кат. Curs mitjà de gramàtica catalana). Апошняе выданне было апублікавана паўторна ў 1968 годзе пад назвай «Уводзіны ў граматыку каталонскай мовы» (кат. Introducció a la gramàtica catalana). У 1924 годзе выходзяць «Філалагічныя разважанні» (кат. Converses filològiques), у якіх Пумпеу Фабра выкладае свой пункт гледжання на ідэаматыку каталонскай мовы.

Сярод прынцыпаў, якія былі выкарыстаныя Фабра пры стварэнні сваіх слоўнікаў, можна назваць наступныя:

  • выключэнне архаічных і дыялектных форм,
  • як мага менш запазычанняў з замежных моў,
  • выкарыстанне слоў лацінскага і грэчаскага паходжання, асабліва ў галіне тэхнічнай тэрміналогіі.

З-за падзей Грамадзянскай вайны ў Іспаніі Пумпеу Фабра быў вымушаны з'ехаць з Каталоніі. Ён перайшоў мяжу паміж Іспаніяй і Францыяй 31 студзеня 1939 года.

Некаторы час навуковец жыў у Парыжы, Манпелье, Перпіньяне і, нарэшце, у мястэчку Прад, дзе і памёр 25 снежня 1948 года. У апошнія гады свайго жыцця, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, ён працягваў працаваць, у прыватнасці завяршыўшы новае выданне «Граматыкі каталонскай мовы» (катал.: Gramàtica catalana), якое было выпушчана пасля яго смерці ў 1956 годзе Хуанам Курумінасам.

Пахаваны ў муніцыпалітэце Прад ў французскім дэпартаменце Усходнія Пірэнеі (Паўночная Каталонія).

Маналіт, які стаіць на плошчы Лесепс ў Барселоне ў гонар Пумпеу Фабры
  • Tractat de ortografia catalana (1904)
  • Qüestions de gramàtica catalana (1911)
  • La coordinació i la subordinació en els documents de la cancilleria catalana durant el segle XIV (1926)
  • Diccionari ortogràfic abreujat (1926)
  • La conjugació dels verbs en català (1927)
  • Diccionari ortogràfic: precedit d'una exposició de l'ortografia catalana (1931)
  • El català literari (1932)

Зноскі