Пылкагалоўнік даўгалісты |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Пылкагалоўнік даўгалісты |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Cephalanthera longifolia (L.) Fritsch
|
|
Пылкагалоўнік даўгалісты, Пылкагалоўнік буйнакветкавы[1], Пылкагалоўнік мнагалісты[2] (Cephalanthera longifolia) — кветкавая расліна сямейства ятрышнікавых (архідных).
Шматгадовая травяністая расліна з прамым або крыху сагнутым голым Сцяблом вышынёй 15-45 см і ўкарочаным гарызантальным карэнішчам з таўставатымі шнурападобнымі каранямі. Лісце лінейна-ланцэтнае, часта ўдоўжкі складзенае, завостранае, даўжынёй 7-16 см і шырынёй 1-3 см, па 6-9 на сцябле. Кветкі даволі буйныя, белыя, званочкавыя, з тонкім прыемным водарам, сабраны ў рыхлае Коласападобнае суквецце. Губа кароткая, акруглая, падзелена выемкай на 2 долі, з жоўтай плямай каля асновы, укрытая дробнымі сасочкамі. Завязь сядзячая, злёгку скручаная, голая. Плод — сухая вераценападобная каробачка.
Трапляецца ў заходніх, цэнтральных і паўднёвых раёнах Еўропы, Малой Азіі. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя, хваёва-шыракалістыя, хваёва-драбналістыя, а таксама вытворныя (асінавыя, бярозавыя) лясы, хмызнякі.
Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне пераважна насеннае, рэдка вегетатыўнае.
Дэкаратыўная расліна.
Зноскі