Поўнае імя | Пётр Віктаравіч Казанцаў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 красавіка 1998[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Пётр Казанцаў (нар. 22 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Юні Ікс Лабс».
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль, а з лета наступнага года замацаваўся ў яго складзе.
У верасні 2017 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2017 года ў хатнім матчы супраць «Віцебска» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў трох матчах, выходзячы на замену.
У пачатку 2018 года не гуляў з-за траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені, гуляў у асноўным за дубль. У жніўні 2018 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[2]. У студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам[3] і пачаў у яго складзе сезон 2019, аднак выступаў толькі за дубль.
У жніўні 2019 года стаў іграком «Смаргоні», дзе замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2020 года падпісаў новае пагадненне са смаргонскім клубам[4].
У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў сакавіку перайшоў у «Ліду», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маладзечна» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[5]. У маладзечанскай камандзе таксама стаў іграком асновы.
У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Іслачы», а пазней вярнуўся ў Маладзечна і ў сакавіку падоўжыў кантракт з клубам[6]. Пакінуў маладзечанскі клуб у снежні 2023 года[7].
У пачатку 2024 года далучыўся да сталічнага клуба «Юні Ікс Лабс».
У сакавіку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У 2017 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, аднак у афіцыйных матчах не з’яўляўся на полі. Дэбютаваў у зборнай 14 лістапада 2018 года, выйшаўшы ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж года ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазней у зборную больш не прыцягваўся.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Мінск | 1 | 0 |
2016 | дубль | Мінск | 14 | 0 |
2017 | Д1 | Мінск | 4 | 0 |
2018 (1) | Д1 | Мінск | 1 | 0 |
2018 (2) | Д2 | Белшына | 7 | 0 |
2019 (1) | дубль | Мінск | 16 | 1 |
2019 (2) | Д2 | Смаргонь | 11 | 0 |
2020 | Д2 | Смаргонь | 22 | 3 |
2021 | Д2 | Ліда | 27 | 1 |
2022 | Д2 | Маладзечна | 19 | 0 |
2023 | Д2 | Маладзечна | 20 | 1 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка)