Пётр Каханоўскі

Пётр Каханоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1566[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 1620(1620-08-02)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Мікалай Каханоўскі[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, дзяржаўны служачы
Мова твораў польская і лацінская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Каханоўскі (1566, — 2 жніўня 1620, Кракаў, Польшча) — польскі паэт, перакладчык, кавалер Мальтыйскага ордэна.

Сын Мікалая Каханоўскага, пляменніка паэта Яна Каханоўскага і стрыечнага брата Ежы Каханоўскага, кашталяна Малагоскага. У 1583 годзе разам з братамі Янам і Пшэмыславам паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, а ў 1588 пачаў вучобу ў Падуі. У чэрвені 1595 года прыехаў у Неапаль. На пачатку 1600 года вярнуўся ў Польшчу. Пачынаючы з 1602 года выконваў розныя місіі ў Польшчы ў якасці каралеўскага сакратара. У 1610 годзе адправіўся ў Італію ў трэці раз (дзеля лячэння). Пасля чарговага вяртання ў 1611 годзе пасяліўся ў Кракаве. У 1613 годзе зноў выехаў у Італію, да курортаў Абано каля Падуі, дзе правёў тры гады. У 1616 годзе вярнуўся ў Кракаў, пачаўшы там інтэнсіўную літаратурную работу пры дапамозе свайго сябра і апекуна Яна Тэнчынскага, які пазней стаў губернатарам Кракова.

Памёр 2 жніўня 1620 года ў Кракаве, пахаваны ў царкве францысканцаў, дзе захавалася яго надмагілле.

Быў выбітным перакладчыкам літаратуры эпохі Адраджэння. У 1618 годзе ў Кракаве выдаў пераклад Готфрыд альбо «Вызвалены Ерусалім» Тарквата Таса. Таксама пераклаў «Неўтаймаванга Раланда» Лудовіка Арыёста. Сын Пятра Каханоўскага, Самуэл, быў мастаком і гравёрам.

Зноскі

  1. CONOR.SI Праверана 30 ліпеня 2022.
  2. data.bibliotheken.nl Праверана 30 ліпеня 2022.
  3. Bibliothèque nationale de France Piotr Kochanowski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 30 ліпеня 2022.
  5. zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 30 ліпеня 2022.
  • Bibliografia Literatury Polskiej – Nowy Korbut, t. 2 Piśmiennictwo Staropolskie, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1964, s. 371-374