Пётр Мантыгірдавіч Белы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Багдан Саковіч | ||||||
Пераемнік | Ян Забярэзінскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1440 | ||||||
Смерць | 1499 ці 1497[1] | ||||||
Род | Мантыгірдавічы | ||||||
Бацька | Ян Мантыгірдавіч | ||||||
Жонка | Ганна з Вяжэвічаў[d][2] і Ганна з Гальшанскіх[d][3][2] | ||||||
Дзеці | Ян, Соф'я |
Пётр Мантыгірдавіч (мянушка «Белы»; каля 1440 — 1499) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі і маршалак земскі (з 1491).
Валодаў Алыкай на Валыні, Дубровай і Нядрэскам у Заслаўскім княстве, Шацкам і Цітвай у Менскім павеце, Лахвай на Палессі, Іўем, Лоскам, у 1492 атрымаў Нясвіж.
Прадстаўнік шляхецкага роду Мантыгірдавічаў герба «Вадвіч», унук Пятра, маршалка земскага.
Быў намеснікам браслаўскім, маршалак гаспадарскі (1480—1482), у 1487 атрымаў урад старосты луцкага і маршалка валынскага. Неаднаразова браў удзел у пасольствах вялікага князя Аляксандра ў Маскву.
Яго адзіны сын Ян загінуў у бітве на Вядрошы (1500), пасля чаго ўсе маёнткі адыйшлі да дачкі Соф'і, жонкі Станіслава Кішкі.