Пётр Мікітавіч Ткачоў | |
---|---|
руск.: Пётр Никитич Ткачёв | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | П. Никитин[1], П. Нионов[1] і Всё тот же[1] |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1844 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 1886 (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст |
Гады творчасці | з 1862 |
Мова твораў | руская |
![]() |
Пётр Мікітавіч Ткачо́ў[3] (руск.: Пётр Никитич Ткачёв; 29 чэрвеня (11 ліпеня) 1844, сяло Сіўцова, Вялікалуцкі павет, Пскоўская губерня, Расійская імперыя[3][4][5][6] — 23 снежня 1885 (4 студзеня 1866), Парыж) — рускі літаратурны крытык, публіцыст, рэвалюцыянер, ідэолаг якабінскага напрамку ў народніцтве.
Нарадзіўся ў сяле Сіўцова Вялікалуцкага павета Пскоўскай губерні[3][4][5][6] у небагатай дваранскай сям’і. З 1865 года супрацоўнічаў у часопісах «Русское слово» і «Дело» (пад псеўданімамі П. Никитин, П. Нионов, Всё тот же[4] і іншымі). У 1868 годзе экстэрнам[4] скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У другой палове 1860-х гадоў быў блізкі да рэвалюцыйных арганізацый ішуцінцаў, Г. А. Лапаціна і Ф. В. Валхоўскага, удзельнічаў у дзейнасці тайнага студэнцкага гуртка «Сморгонская академия»[5]. За рэвалюцыйную прапаганду сярод студэнтаў падвяргаўся зняволенню ў турме і знаходзіўся пад наглядам паліцыі[4]. За арганізацыю студэнцкіх хваляванняў у Санкт-Пецярбургу ў 1869 годзе быў арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пасля адбывання пакарання быў сасланы ў 1873 годзе ў горад Вялікія Лукі[5] і ў гэтым жа годзе эміграваў за мяжу. Жыў у Швейцарыі і Францыі[3].
У эміграцыі П. М. Ткачоў супрацоўнічаў у часопісе «Вперёд», далучыўся да польска-рускай эмігранцкай групы «рускіх якабінцаў». У 1875—1881 гадах (пасля разрыву з П. Л. Лаўровым[4][5]) выдаваў часопіс «Набат» у Жэневе, з 1879 года ў Лондане. У часопісе прапагандаваў свае ідэі, вёў палеміку з М. А. Бкуніным і П. Л. Лаўровым. У 1877 годзе быў адным з заснавальнікаў мала вядомага ў Расіі[3] «Таварыства народнага вызвалення». У сярэдзіне 1870-х гадоў П. М. Ткачоў зблізіўся з французскім бланкістамі, супрацоўнічаў у іх газеце «Ni dieu, ni maître» («Ні бога, ні гаспадара», 1880—1882)[5].
У канцы 1882 года П. М. Ткачоў цяжка захварэў і апошнія гады жыцця правёў у псіхіятрычнай лячэбніцы. Памёр у Парыжы[4][4][5].
П. М. Ткачоў лічыў, што капіталізм у парэформеннай Расіі разбурае традыцыі, асновы грамадскага жыцця, у прыватнасці суполку, настойваў на неадкладнай рэвалюцыі. Не верыў у здольнасць сялянства самастойна здзейсніць рэвалюцыю, даказваў неабходнасць стварэння тайнай арганізацыі «рэвалюцыйнай меншасці» з мэтай захопу ўлады, стварэння рэвалюцыйнай дыктатуры і правядзення сацыяльных пераўтварэнняў. У сваіх філасофскіх поглядах абараняў матэрыялізм і абвяргаў ідэалізм, лічыў эканамічны фактар найважнейшым рычагом сацыяльнага развіцця. Сваю філасофскую пазіцыю называў рэалізмам. Быў прыхільнікам абагульвання прылад і сродкаў вытворчасці, пераўтварэння сельскай абшчыны ў камуну, знішчэння традыцыйнай сям’і[5]. Сцвярджаў, што прынцып нацыянальнасці несумяшчальны з прынцыпам сацыялістычнай рэвалюцыі[5].
Аўтар артыкулаў па гісторыі, сацыялогіі, праве, эканоміцы, педагогіцы. У літаратурнай крытыкі выступаў паслядоўнікам М. Г. Чарнышэўскага, М. А. Дабралюбава, Д. І Пісарава. Абвінавачваў І. С. Тургенева ў скажэнні карціны народнага жыцця, абвяргаў сатыру М. Я. Салтыкова-Шчадрына, Л. М Талстога называў «салонным пісьменнікам»[4].