Пётр Ярашэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Piotr Jaroszewicz | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Цыранкевіч | ||||||
Пераемнік | Эдвард Бабюх | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 кастрычніка 1909 |
||||||
Смерць |
1 верасня 1992 (82 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Oksana Jaroszewicz[d] і Alicja Solska-Jaroszewicz[d] | ||||||
Дзеці | Andrzej Jaroszewicz[d] і Jan Jaroszewicz[d] | ||||||
Нацыянальнасць | Паляк | ||||||
Партыя | ПАРП (з 1944) | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Званне | дывізійный генерал[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Пётр Ярашэ́віч (польск.: Piotr Jaroszewicz; 25 верасня (8 кастрычніка) 1909, г. Нясвіж — 1 верасня 1992) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал дывізіі (1950).
Скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча (1929), Вышэйшыя настаўніцкія курсы, афіцэрскае вучылішча. Да 1940 года настаўнічаў на Палессі, потым у РСФСР. Са снежня 1943 г. на Разаншчыне пісар у польскай пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі, якая там фарміравалася. Да 1945 г. намеснік камандзіра палка, дывізіі, арміі, намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення Войска Польскага, генерал брыгады). Пасля Другой сусветнай вайны віцэ-міністр нацыянальнай абароны, член Польскай рабочай партыі, з 1948 г. Польскай Аб'яднанай рабочай партыі. 3 1947 года дэпутат сейма ПНР.
3 1950 года намеснік старшыні Камісіі планавання. 3 1952 года намеснік старшыні, у 1970—1980 гг. старшыня Савета міністраў ПНР, адначасова ў 1954—1956 гг. міністр горнай прамысловасці Польшчы. Да канца 1970 года пастаянны прадстаўнік ПНР у Савеце эканамічнай дапамогі.