Піраканта

Піраканта

Піраканта калючая (Pyracantha coccinea)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyracantha M.Roem.

Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25291
NCBI  144561
EOL  30796
IPNI  30154448-2

Піраканта[3] (Pyracantha) — род калючых вечназялёных кустоў сямейства Ружавыя (Rosaceae). Віды роду распаўсюджаныя ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама (толькі піраканта калючая (Pyracantha coccinea)) на поўдні Еўропы. Шырока выкарыстоўваецца ў культуры як дэкаратыўная расліна, у тым ліку на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа ў раёне Сочы, а таксама ў Крыме.

Прамарастучыя або разгалістыя кусты, могуць дасягаць 6 м у вышыню. Вонкава некалькі нагадваюць віды роду кізільнік (Cotoneaster), але ў адрозненне ад апошняга маюць парасткі, пакрытыя нячастымі, але доўгімі (да 2,5 см) шыпамі, і зубчастае вечназялёнае лісце.

Белыя кветкі сабраны ў шчыткападобныя суквецці. Плады — чырвоныя, ярка-аранжавыя або жоўтыя дробныя, ягадападобныя, яблыкі, таму раней род адносілі да трыбы Яблыневыя, але ў сучаснай сістэме ён аднесены да трыбы Spiraeeae падсямейства слівовыя (Amygdaloideae)[4].

Па дадзеных сайта GRIN[5] род уключае не менш за 6 відаў:

Бансай з Pyracantha crenulata

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Potter D., Eriksson T., Evans R. C., Oh S. H., Smedmark J. E. E., Morgan D. R., Kerr M., Robertson K. R., Arsenault M. P., Dickinson T. A., Campbell C. S. Phylogeny and classification of Rosaceae. Plant Systematics and Evolution. — 2007. — 266(1-2): 5-43.
  5. USDA, ARS, National Genetic Resources Program. Germplasm Resources Information Network — (GRIN) [Online Database]. National Germplasm Resources Laboratory, Beltsville, Maryland.URL: http://www.ars-grin.gov/cgi-bin/npgs/html/taxsearchlist.pl(недаступная спасылка)