Вечназялёны густа галінаваны куст вышынёй 2-3 (максімум — 5) метраў, з разгалістай кронай і чырванавата-бурымі калючымі галінамі. Суквецці і маладыя парасткі апушаныя. Лісце эліптычнае або ланцэтнае, 2-4 см даўжынёй, больш ці менш завостранае, з клінаватым аснаваннем, зубчастае па краі, голае, першы час злёгку апушанае. Хвосцік таксама апушаны, 2-5 мм даўжынёй.
Суквецце густое, больш-менш апушанае. Кветкі дробныя, белыя і ружавата-жаўтлявыя, з варонкападобным гіпантыям, трохкутнымі чашалісцікамі, чырвонымі пылавікамі.
Плод — ягада памерам 5-7 мм, ад ярка-чырвонага колеру да жоўтага (афарбоўка абумоўлена утрыманнем каратыноідаў), доўга трымаецца на расліне. Узімку плады нярэдка ядуцца птушкамі. Насенне злёгку атрутнае з-за ўтрымання цыяністыхгліказідаў. Плод і іншыя часткі расліны іх не ўтрымліваюць.