Пітэр Фердынанд Дрyкер | |
---|---|
ням.: Peter Ferdinand Drucker | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 2005[3][1][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | калумніст, эканаміст, пісьменнік, выкладчык універсітэта, журналіст, адвакат, скульптар, бізнесмен, філосаф |
Навуковая сфера | эканоміка, Менеджмент |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Пітэр Фердынанд Друкер (ням.: Peter Ferdinand Drucker; 19 лістапада 1909, Вена — 11 лістапада 2005) — амерыканскі вучоны аўстрыйскага паходжання; эканаміст, публіцыст, педагог, адзін з самых уплывовых тэарэтыкаў менеджменту XX стагоддзя.
Пітэр Друкер нарадзіўся ў Вене 19 лістапада 1909. Вырас у Вене, у 1920-х пераехаў у Германію, вучыўся ў Гамбургу, затым у Франкфурце.
У 1937 годзе збег ад нацысцкага рэжыму ў ЗША. У 1943 годзе стаў грамадзянінам ЗША. Выкладаў менеджмент ва Універсітэце Нью-Ёрка з 1950 па 1971 год. У 1971 па 2005 год быў прафесарам Сацыяльнай навукі і менеджменту ў Універсітэце Клермонта. Пачынаючы з 1939 года напісаў 39 кніг, а таксама сотні артыкулаў у The Wall Street Journal і Harvard Business Review. Працягваў прафесійную дзейнасць да самай смерці.
Сфармаваў тэорыю аб глабальным рынку. Аўтар канцэпцыі «інфармацыйнага работніка».